Алівія Хасі

брытанская кінаактрыса

Алівія Хасі (англ.: Olivia Hussey, пры нараджэнні: Алівія Асуна (ісп.: Olivia Osuna) (17 красавіка 1951, Буэнас-Айрэс — 27 снежня 2024) — брытанская кінаактрыса.

Алівія Хасі
англ.: Olivia Hussey
Дата нараджэння 17 красавіка 1951(1951-04-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2024(2024-12-27)[3] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Osvaldo Ribó[d]
Маці Joy Alma Hussey[d]
Муж Dean Paul Martin[d], Akira Fuse[d] і David Glen Eisley[d]
Дзеці Індыя Айслі[d], Alexander Martin[d] і Maximillian Fuse[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0001377
oliviahussey.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першую тэлевізійную ролю атрымала ў трынаццаць гадоў, а ў 16 сыграла Джульету ў фільме «Рамэа і Джульета» італьянскага рэжысёра Франка Дзэфірэлі, за якую атрымала «Залаты глобус».

У 1973 годзе яна знялася ў «Згубленым гарызонце», у 1978 годзе — у фільме «Смерць на Ніле». У 1977 годзе сыграла Дзеву Марыю ў тэлепраекце Дзэфірэлі «Ісус з Назарэта». Сыграла ў экранізацыі кнігі папы рымскага Яна Паўла ІІ «Ювелірная крама» ў 1989 годзе. У 2002 увасобіла экранны вобраз Маці Тэрэзы ў тэлевізійным фільме.

Увосень 2014 года Алівія Хасі прыняла ўдзел у здымках фільма «Сацыяльнае самагубства» брытанскага рэжысёра Бруса Уэба, які пераносіць гісторыю шэкспіраўскіх Рамэа і Джульеты ў сучасны свет сацыяльных сетак. У гэтым праекце таксама заняты Леанард Уайтынг, партнёр Алівіі па легендарным фільме Дзэфірэлі «Рамэа і Джульета», сяброўства з якім яна захавала на ўсё жыццё. Уайтынг і Хасі прадстаўляюць у фільме бацькоў Джуліі (цяперашняй Джульеты), у вобразе якой паўстае рэальная дачка Алівіі — Індыя Айслі. Фільм выйшаў у 2015 годзе.

Зноскі

правіць
  1. Olivia Hussey // GeneaStar
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 29 снежня 2024.
  3. Mike Barnes,Carly Thomas Olivia Hussey, Star of Franco Zeffirelli’s ‘Romeo and Juliet,’ Dies at 73 — 2024. Праверана 28 снежня 2024.
  NODES