Ангідрыт
Ангідры́т — мінерал, бязводны сульфат кальцыю CaSO4.
Ангідрыт | |
---|---|
Ангідрыт з Мексікі | |
Формула | CaSO4 |
Сінгонія | рамбічная |
Колер | белы, светла-шэры, блакітнаваты, чырванаваты |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Цвёрдасць | 3,0—3,5 |
Спайнасць | дасканалая |
Злом | ныроўны |
Шчыльнасць | 2,8—3,0 г/см³ |
Сіметрыя крышталёў рамбічная. Колер белы, светла-шэры, блакітнаваты, чырванаваты. Бляск шкляністы. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2800 — 3000 кг/м³. У прысутнасці вады на паветры адбываецца гідратацыя з пераходам у гіпс і павелічэннем аб'ёму да 30 %. Асноўная маса ангідрыта ўтвараецца асадкавым шляхам.
Выкарыстоўваецца як угнаенне, у вытворчасці вяжучых матэрыялаў, як матэрыял у выяўленчым мастацтве.
Літаратура
правіць- Ангідрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- Ангидрит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Минералы и горные породы / минерал Ангидрит // Каталог минералов Источник: https://catalogmineralov.ru/cont/about.html (руск.)