А́нджэй Ві́тольд Ва́йда (польск.: Andrzej Witold Wajda; 6 сакавіка 1926, Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 9 кастрычніка 2016, Варшава, Польшча[7][8]) — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр, лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку: «Залатой пальмавай галіны» ў Канах (1981) і «Оскара» (2000). Палітык і грамадскі дзеяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін: Польшчы, Японіі, Балгарыі, Францыі. З’яўляўся членам французскай кінаакадэміі, быў абраны на месца памерлага Федэрыка Феліні. Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно.

Анджэй Вайда
Andrzej Wajda
Дата нараджэння 6 сакавіка 1926(1926-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2016(2016-10-09)[5][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Польшча
Бацька Якуб Вайда[d]
Жонка Крысціна Захватовіч[d]
Дзеці Караліна Вайда[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
сцэнарыст
Кар’ера 19502016
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 класа
Камандор ордэна За заслугі перад ФРГ
Камандор ордэна За заслугі перад ФРГ
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Дружбы
Камандор ордэна Трох Зорак
Камандор ордэна Трох Зорак
Кавалер ордэна Трох Зорак
Кавалер ордэна Трох Зорак
«Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1981)
IMDb 0906667
wajda.pl (англ.)(польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэлігентам у другім пакаленні» і ганарыцца тым, што яшчэ яго бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «СССР» і забілі ў Катыні. Падчас вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце яўрэяў, так што будучы рэжысёр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізічная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасці да малявання, хацеў стаць мастаком. Пасля трох гадоў навучання ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта не тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсці туды.

Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэвуш Біркут, якога малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб усталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спецслужб, павінен пакласці 30 тысяч цаглінаў цягам адной змены…

У 1980-х гадах Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадскай і апазіцыйнай дзейнасці. У 1981 годзе ён стаў членам камітэту дарадцаў пры Леху Валенсе, а пазней ад «Салідарнасці» балатаваўся ў Сенат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражанне, што палітычная дзейнасць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валенсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сенатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных еўрапейскіх фільмаў аб Халакосце — вынішчэнні яўрэяў нацыстамі.

Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэту ўзнагароду як выраз прызнання не толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амерыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаннем у сям’ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, з якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуццяў — кахання, удзячнасці і салідарнасці».

2 красавіка 2000 года Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музей Ягелонскага ўніверсітэта што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музей сваю «Залатую пальмавую галіну» з Канаў і «Залатога льва» з Венецыі.

У 2007 годзе Анджэй Вайда зняў фільм «Катынь». Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысёр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсці адпаведны сцэнарый, мае для яго і асабістае значэнне — у 1939 годзе бацьку забралі ў палон і расстралялі ў Катыні[9].

За некалькі месяцаў да смерці Анджэй Вайда скончыў свой апошні фільм «Powidoki» («Паслявобразы»). Гэта гісторыя пра тое, як камуністычныя ўлады знішчылі выбітнага мастака, мяцежнага чалавека — Уладзіслава Страмінскага, які выступаў супраць дактрыны сацыялістычнага рэалізму. Фільм павінны выйсці ў пракат у студзені 2017 года[7][10].

Анджэй Вайда памёр увечары 9 кастрычніка 2016 года. Смерць наступіла ў выніку адмовы работы лёгкіх. За некалькі дзён да гэтага рэжысёр быў шпіталізаваны і знаходзіўся ў стане медыкаментознай комы[7].

19 кастрычніка 2016 года ўрна з прахам Анджэя Вайды, згодна волі нябожчыка, была пахавана ў магіле яго маці на Сальваторскіх могілках у Кракаве[11].

Выбраная фільмаграфія

правіць

Выбраная фільмаграфія (арыгінальныя назвы на польскай мове):

Заўвагі

правіць
  1. Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Andrzej Wajda // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.debate.org/reference/andrzej-wajda
  5. Polish film director Andrzej Wajda dies
  6. Andrzej Wajda, Celebrated Polish Director, Dies at 90
  7. а б в Andrzej Wajda nie żyje. Reżyser zmarł w niedzielę wieczorem. Przed laty pytany o film życia mówił: «Ciągle przede mną. Żyję tym, co będzie jutro, dziś już było», Wyborcza.pl.
  8. Andrzej Wajda nie żyje. Warszawskie miejsca związane z reżyserem, Wyborcza.pl.
  9. zviazda.by
  10. Andrzej Wajda nie żyje. Wybitny reżyser miał 90 lat, Gazeta.pl.
  11. Ostatnie pożegnanie Andrzeja Wajdy. Reżyser spoczął w rodzinnym grobowcu, TVN24.pl.

Літаратура

правіць
  • Ва́йда Анджей // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 64. — 637 с. — 100 000 экз.

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Анджэя Вайды
  NODES