Антыгуа
Анты́гуа (англ.: Antigua) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. На востраве размешчана сталіца — горад Сент-Джонс. Плошча — 281 км². Насельніцтва — 80 161 чалавек (2006).
Антыгуа | |
---|---|
англ. Antigua | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 281 км² |
Насельніцтва | 80 161 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 285,27 чал./км² |
Размяшчэнне | |
17°05′ пн. ш. 61°48′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьВостраў Антыгуа знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага басейна ў 41 км на поўдзень ад вострава Барбуда, 38 км на паўночны ўсход ад вострава Мантсерат, у 62 км на поўнач ад вострава Гвадэлупа. Даўжыня - 23,3 км, найбольшая шырыня - 21,4 км.
Востраў Антыгуа ўзнік на месцы субдукцыі тэктанічных пліт некалькі мільёнаў гадоў таму. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў мінулым ён быў звязаны сушай з востравам Барбуда. Паўднёва-заходняя частка гарыстая. Лічыцца, што яна мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Абама, вядомая да 2009 г. як пік Богі (новая назва была дадзена ўрадам дзяржавы Антыгуа і Барбуда ў гонар Барака Абамы). Яна ўзвышаецца на 402 м над узроўнем мора. Цэнтральная частка ўяўляе сабою старажытнае вулканічнае плато з невысокімі пагоркамі і нізінамі. Паўночна-усходняя частка складаецца пераважна з вапнякоў. Узбярэжжа Антыгуа парэзана глыбокімі залівамі і невялікімі бухтамі. На паўночным усходзе залівы маюць працяглыя водмелі і невялікія вапняковыя астравы і скалы.
Клімат трапічны пасатны. Найбольш спякотны і вільготны сезон цягнецца з чэрвеня да жніўня. Сярэдняя тэмпература летніх месяцаў вагаецца ад +25 °C да +31 °C. Яны суправаджаюцца тайфунамі, што фарміруюцца ў выніку сутыкнення цёплых вільготных вятроў Карыбскага мора з прахалоднай атмасферай блізкай Атлантыкі. Узімку атлантычныя вятры змягчаюць спякоту, усталёўваецца сухое надвор'е. Сярэдняя зімовая тэмпература вагаецца ад +22 °C да +28 °C.
-
Скалісты бераг Антыгуа
-
Англійская бухта на поўдні вострава
Прырода
правіцьДа прыходу еўрапейцаў большая частка вострава была занята трапічнымі лясамі. У наш час лясы займаюць каля 9 тысяч га. У іх выяўлена 1158 відаў раслін, 2,9% з якіх з’яўляюцца эндэмікамі. На паўночным усходзе, дзе колькасць ападкаў ніжэйшая, чым у гарах, а вапняковыя глебы надзвычай кіпрыя, пераважаюць ксерафітныя хмызнякі, зараснікі кактусаў, алоэ, баваўнянага дрэва і інш. На ўзбярэжжы растуць какосавыя пальмы. Флора Антыгуа значна зменена чалавекам дзякуючы інтрадуцыраваным відам. Многія з іх завозіліся як культурныя расліны, але ў наш час шырока распаўсюджаны і ў дзікім выглядзе, у тым ліку фінікавая пальма, інжыр, карычнае дрэва, дзікі вінаград і г. д.
Фаўна Антыгуа тыповая для Малых Антыльскіх астравоў, прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, марскімі і сухапутнымі чарапахамі, яшчаркамі, амфібіямі. У XIX ст. для кантролю колькасці пацукоў былі ўвезены мангусты, аднак на Антыгуа яны сустракаюцца значна радзей, чым на Ямайцы або Гвадэлупе. У прыбярэжнай зоне каля вострава шмат рыб, малюскаў, ракападобных. Сустракаюцца рэдкія віды каралаў.
Гісторыя
правіцьПершыя індзейскія паселішчы з’явіліся на Антыгуа ў 2400 г. да н. э. Найбольш старажытныя насельнікі былі выхадцамі з Паўднёвай Амерыцы, займаліся збіральніцтвам і рыбалоўствам, не ведалі вырабу керамікі. У канцы 1 тысячагоддзя н. э. на востраве з’явіліся земляробы-аравакі. У першай палове 2 тысячагоддзя н. э. іх выціснулі ваяўнічыя карыбы. Але колькасць заваёўнікаў не была значнай.
У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбаў, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-ла-Антыгуа (ісп.: Santa Maria de la Antigua) ў гонар знакамітага касцёла ў Севільі. У 1632 г. на ім высадзіліся англійскія каланісты. Яны займаліся вырошчваннем тытуню, бавоўны і цукровага трыснягу. Для працы на плантацыях увозіліся чарнаскурыя афрыканскія рабы, нашчадкі якіх у нашы дні складаюць нашчадкі астравіцян. Ужо ў 1713 г. колькасць рабоў дасягала 12500 чал. і перавышала еўрапейскую абшчыну (5000 чал.). У 1725 г. брытанцы пабудавалі на Антыгуа докі, дзе чынілі і ладзілі новыя караблі. На іх таксама часткова выкарыстоўвалася праца рабоў. У 1834 г. рабства было адменена.
У 1918 г. на Антыгуа быў створаны адзін з першых на Малых Антылаў прафсаюзаў, арганізавана першая забастоўка рабочых на цукровых плантацыях.
У 1968 г. Антыгуа і Барбуда былі вылучаны ў асобную брытанскую калонію. У 1981 г. яна атрымала дзяржаўную незалежнасць.
Галерэя
правіць-
Пляж
-
Цукровыя млыны
-
Месца старых докаў
-
Каланіяльны Форт-Джэймс
-
Базар у Сент-Джонсе
Спасылкі
правіць- Geology of Barbados & Antigua Архівавана 1 красавіка 2014.
- antigua-guide.info Архівавана 27 кастрычніка 2005.
- The History of Antigua and Barbuda in writings, photographs, and stories Архівавана 13 жніўня 2013.
- Antigua and Barbuda Meteorological Services