Арас
Ара́с (фр.: Arras, пікард.: Aro, нідэрл.: Atrecht, у старажытнасці Atrebate, або Atrebatae, лац.: Nemetacum, Nemetocenna, Atrebates) — галоўны горад французскага дэпартамента Па-дэ-Кале і былой правінцыі Артуа. Знаходзіцца ў рэгіёне О-дэ-Франс, акруга Арас, адносіцца да кантонаў Арас-Нор, Арас-Сюд і Арас-Уэст.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва (2011) — 41 322 чалавека.
Геаграфія
правіцьАрас размешчаны за 45 км ад Ліля і за 160 км ад Парыжа, у месцы ўпадзення рэчкі Крэншон у суднаходную ў гэтым месцы раку Скарп, прыток Эско (Шэльды), і на Паўночнай чыгунцы, якая разгаліноўваецца тут, накіроўваючыся на Кале і на Дуэ. За 7 км ад горада праходзяць аўтамагістралі А1 «Нор» і А26 «Англія».
Гісторыя
правіцьНеметацэна (Nemetocenna) у старажытнасці быў галоўным горад атрэбатаў у бельгійскай Галіі, пазней называўся Atrebati. Неметацэна займала ўжо значнае месца ў часы Цэзара, які размяшчаўся тут на зімовых кватэрах. Атыла разбурыў яго ў 451 г., а нарманы — у 880 годзе. Разам з графствам Артуа горад дастаўся герцагам бургундскім, якія мелі тут багаты двор. Пасля смерці Карла Смелага ў 1477 годзе Арас быў захоплены войскамі французскага караля Людовіка XI і спустошаны. Пасля таго як ўспыхнула паўстання, кароль загадаў разбурыць гарадскія сцены і пераназваць горад ва Франшыз (фр.: Franchise). У 1482 годзе ў Арасе быў заключаны дагавор паміж Людовікам XI і эрцгерцагам Аўстрыі Максіміліянам, які завяршыў вайну за бургундскую спадчыну і замацаваў Артуа за Францыяй. У 1493 годзе Карл VIII, які рыхтаваўся да вайны з Неапалем перадаў горад Габсбургам разам з іншымі спрэчнымі тэрыторыямі.
Арас заставаўся ўладаннем Габсбургаў да таго часу, пакуль не заняў яго Людовік XIII у 1640 годзе, пасля працяглай аблогі. Спроба завалодаць горадам, зробленая іспанцамі падчас мецяжу прынца Кандэ ў 1654 г., не ўдалася з прычыны перамогі Цюрэна 24 жніўня. Паводле Пірэнейскага міру 1659 г. Арас застаўся за Францыяй. Знакамітыя «Лініі Араса» ў кірунку да Бушэні на Шэльдзе Мальбара перайшоў 5 жніўня 1711 г.
Падчас Першай сусветнай вайны Арас знаходзіўся на лініі фронту, стаў месцам кровапралітных пазіцыйных баёў і ваенных аперацый, у тым ліку Бітвы пры Арасе.
Славутасці
правіцьЦытадэль, як і іншыя ўмацаванні горада, палепшана і часткай дабудавана Вабанам.
У цэнтры горада знаходзяцца дзве буйных плошчы — Вялікая плошча (Grande Place) і Плошча герояў (Place des Héros). Іх акружаюць будынкі, галоўным чынам адноўленыя пасля разбурэнняў Першай сусветнай вайны. Найбольш характэрнымі будынкамі з’яўляецца ратуша ў гатычным стылі, пабудаваная каля 1510 г., — адна з найпрыгожых у Паўночнай Францыі, з бефруа — чатырохвугольнай вежай, узведзенай у 1554 г., вышынёй у 75 м і ўпрыгожанай на вяршыні герцагскай каронай, на якой стаіць велізарны леў, а таксама пабудаваны ў 1755—1833 г. Кафедральны сабор змяшанага стылю. Арыгінальны Кафедральны сабор Араса, пабудаваны паміж 1030 і 1396 гадамі, быў разбураны падчас Вялікай французскай рэвалюцыі.
У наш час Кафедральны сабор з’яўляецца галоўнай царквой абацтва Сен-Вааст, у якім таксама размяшчаюцца семінарыя, музей і бібліятэка.
Два аб’екта ў Арасе ўключаны ў колькасць помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — бефруа (2005 год) у складзе групы бефруа гарадоў Францыі і Бельгіі і цытадэль (2008 год) у складзе групы ўмацаванняў Вабана.
Горад значна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, калі ён знаходзіўся ўсяго ў дзесяці кіламетрах ад лініі фронту.
Культура і адукацыя
правіцьУ Арасе знаходзяцца ўніверсітэт, мастацка-рамеснае вучылішча, бібліятэка з 40000 тамоў і 1100 рукапісаў, прыродазнаўча-навуковы кабінет, мастацкі музей і батанічны сад.
Эканоміка
правіцьНароўні з фабрычнай вытворчасцю карунак і трубак, горад займаецца вытворчасцю алеяў і бураковага цукру і іншымі галінамі прамысловасці; вядзе таксама гандаль, пераважна збожжавым хлебам, віном, алеем і вуглем. Горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам.
Дэмаграфія
правіцьДынаміка колькасці насельніцтва, чал.
Структура занятасці насельніцтва:
- сельская гаспадарка — 0,1 %
- прамысловасць — 7,4 %
- будаўніцтва — 2,6 %
- гандаль, транспарт і сфера паслуг — 39,8 %
- дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 50,0 %
Узровень беспрацоўя (2011) — 19,9 % (Францыя ў цэлым — 12,8 %, дэпартамент Па-дэ-Кале — 16,2 %).
Сярэднегадавы даход на 1 чалавека, еўра (2011) — 20 717 (Францыя ў цэлым — 25 140, дэпартамент Па-дэ-Кале — 20 511).
Гарады-пабрацімы
правіцьЛітаратура
правіць- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арас
- Нацыянальны інстытут статыстыкі
- Вынікі муніцыпальных выбараў 2014