Ароннікавыя
Ароннікавыя, Ароідныя[3] (Araceae) — буйное сямейства аднадольных раслін, якое ўключае больш за 3000 відаў у 117[4] родах.
Ароннікавыя | ||||||||||||||||
Капытнік (Calla palustris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Araceae Juss. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
У сістэме класіфікацыі APG II сямейства адносіцца да парадку Шальнікакветныя (Alismatales), які ўваходзіць у клас аднадольных.
Апісанне
правіцьТравы, ліяны, эпіфіты, іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго, іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынкі і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя 1—3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам.
Пашырэнне
правіцьПашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі сустракаюцца капытнік, многакарэннік, раска і інш.
Асаблівасці біялогіі
правіцьАпыленне пераважна энтамафільнае.
Класіфікацыя
правіцьПадсямейства
правіцьУ цяперашні час, у межах ароідных вылучаюць 8 падсямействаў[5]:
- Aroideae
- Gymnostachydoideae
- Calloideae
- Lasioideae
- Monsteroideae
- Orontioideae
- Pothoideae
- Раскавыя (Lemnoideae)
У параўнанні з больш раннімі сістэмамі ў таксанаміі сямейства адбыліся наступныя змены: падсямейства Acoroideae было вылучана ў асобнае сямейства Acoraceae; раней самастойнае сямейства Раскавыя (Lemnaceae) было ўключана ў сямейства Ароннікавыя ў рангу подсемейства.
Роды
правіцьАгульны лік родаў у сямействе — больш ста.
Вельмі вялікі ўклад у вывучэнне раслін сямейства Ароннікавыя зроблены аўстрыйскім батанікам Генрыхам Вільгельмам Шотам. Апісаныя ім роды дапоўнены скарачэннем «Schott».
Магчымая прамое і зваротнае сартаванне па ўсіх слупках
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20170617232641/http://www.theplantlist.org/1.1/browse/A/Araceae/ Архівавана 17 чэрвеня 2017. Araceae on The Plant List]
- ↑ а б Паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)
Літаратура
правіць- Ароннікакветныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Грудзинская И. А. Семейство аронниковые (Araceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 466—493.
- Чуб В. Загадки ароидных // Цветоводство. — 2008. — № 3. — С. 58—61.
Спасылкі
правіць- Ароидеи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ароидные, аронниковые (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Watson, L.; Dallwitz, M.J. The Families of Flowering Plants. Araceae (Семейства цветковых растений. Ароидные) Архівавана 14 лютага 2005. (англ.)
- Роды ароидных на сайте International Aroid Society (англ.) (Праверана 13 мая 2010)