Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 — 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п’есы «Смерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Артур Мілер
англ.: Arthur Miller
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Arthur Asher Miller
Псеўданімы Jonathan Lovelett
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1915(1915-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2005(2005-02-10)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Isidore Miller[d][5]
Маці Augusta Barnett[d][5]
Жонка Мэрылін Манро, Інге Морат[d] і Mary Slattery[d]
Дзеці Рэбека Мілер[d], Jane Ellen Miller[d] і Robert A. Miller[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург
Гады творчасці з 1935
Кірунак рэалізм
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Прэмія Чатырох свабод — Свабода слова[d]

Імператарская прэмія (2001)

Tony Award for Best Author[d] (1947)

Tony Award for Best Author[d] (1949)

Пулітцэраўская прэмія за найлепшую драму[d] (1949)

Tony Award for Best Play[d] (1949)

Tony Award for Best Play[d] (1953)

Primetime Emmy Award for Outstanding Writing for a Miniseries, Movie or a Dramatic Special[d] (1981)

прэмія цэнтра Кенэдзі

Laurence Olivier Award for Best New Play[d] (1995)

Джэферсанаўская лекцыя[d] (2001)

Іерусалімская прэмія[d] (2003)

ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2003)

Berlin Prize[d] (1998)

Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў

PEN/Laura Pels International Foundation for Theater Award[d]

Evelyn F. Burkey Award[d]

star on Playwrights' Sidewalk[d]

Подпіс Выява аўтографа
ibiblio.org/miller/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п’есу «Смерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — з яго знялі падазрэнні.

Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.

П’есы

правіць
  • 1936 Honors at Dawn (Ушанаванне на золку)
  • 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу)
  • 1947 All My Sons (Усе мае сыны)
  • 1949 Death of a Salesman (Смерць каміваяджэра)
  • 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы)
  • 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі)
  • 1955 A View from the Bridge (Від з моста)
  • 1964 After the Fall (Пасля падзення)
  • 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы)
  • 1968 The Price (Цана)
  • 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэнне сьвету і іншыя справы)
  • 1977 The Archbishop’s Ceiling (Столя ацыбіскупа)
  • 1981 The American Clock (Амерыканскі гадзіннік)
  • 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі)
  • 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя)
  • 1986 Danger: Memory! (Небяспека: Памяць!)
  • 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана)
  • 1993 The Last Yankee (Апошні янкі)
  • 1994 Broken Glass (Разбітае шкло)
  • 1998 Mr. Peters' Connections (Сувязі містэра Пітэрса)
  • 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае)
  • 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)

Зноскі

  1. а б Arthur Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Arthur Miller // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Миллер Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  NODES
INTERN 2