Арфе́й (стар.-грэч.: Ὀρφεύς) — адзін з найбольш папулярных герояў старажытнагрэчаскай міфалогіі, таленавіты музыкант, арганаўт, заснавальнік рэлігійных арфічных містэрый.

Арфей
стар.-грэч.: Ὀρφεύς
Статуя Арфея III ст. н. э. у музеі Рыміні
Статуя Арфея III ст. н. э. у музеі Рыміні
музыкант-мудрэц, арганаўт
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол мужчынскі пол
Бацька Эагр
Маці Каліопа
Браты і сёстры Linus[d]
Жонка Эўрыдыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

правіць

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Арфей лічыўся сынам фракійскага рачнога бога Эагра (па іншай версіі — Апалона) і музы Каліопы[1]. Грэчаскія лагаграфы сцвярджалі, што Арфей паходзіў з Фракіі і жыў за 11 пакаленняў да Траянскай вайны. Эліністычныя аўтары падлічылі, што міфічны Арфей сутыкаецца з прадстаўнікамі некалькіх пакаленняў, таму прапанавалі версію, што ў мінулым існавала некалькі герояў з імем Арфей.

У грэчаскім мастацтве Арфей першапачаткова маляваўся ў лёгкай вопратцы, з арфай, часам у фракійскіх ботах. З IV ст. да н. э. вядомы выявы Арфея ў фрыгійскім капелюшы. У адным з міфаў выступаў як настаўнік Мідаса, валадара Фрыгіі[2].

Міфалогія

правіць

У старажытнагрэчаскай міфалогіі вобраз Арфея шчыльна звязаны з Апалонам, чыім каханым ён быў[3] і якога герой шанаваў як бога сонца, а таксама з бажаствамі смерці[4]. Але ў класічную пару Арфей успрымаўся перадусім як таленавіты музыкант. Лічылася, што арфу вынайшаў Гермес, але Арфей удасканаліў яе. Яго музыка зачароўвала людзей, багоў, жывёл, расліны і нават скалы. Сваё дзяцінства ён правёў у Піплеі каля гары Алімп.

Згодна паданню, першую залатую арфу Арфей атрымаў ад Апалона[5]. Яго маці, муза Каліопа, навучыла хлопчыка складаць вершы і спяваць. У пазнейшы перыяд таксама сцвярджалася, што Арфей жыў і вучыўся ў Егіпце[6].

Удзел у экспедыцыі "Арго"

правіць

Арфей з'яўляўся адным з арганаўтаў, герояў, якія на чале Ясона на караблі "Арго" адправіліся з Грэцыі ў Калхіду на пошукі залатога руна. Яго ўнёсак у экспедыцыю выявіўся падчас сутычкі з сірэнамі, якія прыгожымі спевамі вабілі маракоў да скал. Арфей пачаў іграць на арфе, каб заглушыць небяспечныя спевы. Толькі адзін з арганаўтаў паддаўся спакусе і скочыў за борт[7]. Цікава, што адна з найстаражытнейшых выяў Арфея ў Дэльфах — гэта барэльеф, на якім Арфей выступае як арганаўт.

Арфей і Эўрыдыка

правіць

Жонкай Арфея стала дрыяда Эўрыдыка. Але іх шлюб быў кароткім. Калі маладая жанчына басанож ішла разам з іншымі дзяўчынамі, яе укусіла змяя. Эўрыдыка памерла. Арфей вырашыў выратаваць каханую і спусціўся ў замагільны свет, дзе кіравалі Аід і Персефона.

Багі замагільнага свету спакусіліся на прыгожы спеў Арфея і дазволілі яму забраць Эўрыдыку ў свет жывых. Але пры гэтым паставілі ўмову, што цень Эўрыдыкі будзе ісці за Арфеям, а ён ні воднага разу не азірнецца. Падчас вандроўкі назад Арфей вырашыў пераканацца, ці разам з ім яго жонка. Ён азірнуўся і толькі паспеў пабачыць зманлівы сілуэт. Эўрыдыка развіталася і знікла.

Багі адмовілі Арфею спускацца ў замагільны свет яшчэ раз. Ён вярнуўся самотным і адправіўся блукаць па палях Фракіі[8]. Паводле Авідзія, пасля канчатковай страты Эўрыдзікі расчараваўся ў жаночым каханні і навучыў фракійцаў каханню да юнакоў[9].

Смерць

правіць

У міфалогіі існуе некалькі версій смерці Арфея. Найбольш папулярная апавядае пра тое, што ён быў разадраны вакханкамі - прыхільніцамі Дыяніса, ці то за тое, што адмаўляўся шанаваць бога віна (як і ўсіх астатніх багоў, акрамя Апалона), ці то за тое, што адмовіўся ўдзельнічаць у іх рытуалах. Вакханкі былі пакараны Дыянісам. З тых часоў фракійскія жанчыны былі вымушаны татуіраваць сваё цела. У іншых версіях, Арфей загінуў ад маланкі або скончыў жыццё самазабойствам, каб злучыцца з Эўрыдыкай. Зеўс ў памяць аб Арфеі памясціў яго музычны інструмент на неба. Так узнікла сузор'е Ліра. Сам Арфей атаясамляўся з сузор'ем Лебедзь.

Рэлігія

правіць
 
Галава Арфея як аракул

У Старажытнай Грэцыі Арфей лічыўся заснавальнікам (або прысвечаным) самафракійскіх містэрый.

Паводле падання, яго галава, адарваная вакханкамі, спусцілася па рацэ да мора. Хвалі прыбілі яе да вострава Лесбас, дзе быў заснаваны ў яго гонар храм Апалона. У ім галава Арфея выконвала функцыі аракула.

У VI - V стст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі ўзнікла містычнае вучэнне — арфеізм, заснаванне якога таксама прыпісвалася Арфею. Арфеісты верылі ў адплату за добрыя ўчынкі ў замагільным свеце, параўноўвалі чалавечае цела з пасудзінай, у якой пакутуе душа, сваіх рэлігійных правадыроў яны называлі добрымі пастырамі[10]. Лічыцца, што арфеізм адыграў значную ролю ў развіцці старажытнагрэчаскай філасофіі, а таксама мог аказаць значнае ўздзеянне на ранняе хрысціянства.

Зноскі

  1. ORPHEFS - ΟΡΦΕΥΣ
  2. MIDAS
  3. Псевдо-Климент Римский. Гомилии V 15 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.431; Лихт Г. Сексуальная жизнь в Древней Греции. М., 2003. С.397
  4. Цікава, што ў міфічным вобразе Апалона таксама меліся некаторыя хтанічныя рысы. Гл. Kate Rayment, Phoebus Apollo: God of the Sun Архівавана 10 чэрвеня 2013. і Delphi
  5. britannica.com
  6. Ann Wroe, Orpheus: the Song of Life Архівавана 23 верасня 2020.
  7. Greek Myths: Orpheus
  8. The story of Orpheus and Eurydice, as told by Apollonius of Rhodes, Virgil and Ovid (and retold by Edith Hamilton in Mythology)
  9. Авідзій. Метамарфозы X:83-84; Гігін. Астраномія II 7, 3
  10. Orpheus and Ancient Christianity

Спасылкі

правіць
  NODES