Асліннік
Аслі́ннік[3][4], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Асліннік | |||||||||||||||||
Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) на лузе ля Блакітнай крыніцы | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Oenothera | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.
Пашырэнне
правіцьВядома каля 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з іх занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis), яшчэ шэраг інтрадукаваны.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьАсліннік з’яўляецца добрым меданосам. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[5]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Энотера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Кудрашова М. Г. Асліннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
- Энотера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Энотера — род Oenothera: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Oenothera (англ.) // The Plant List
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асліннік