Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; англ.: autosport, таксама англ.: motorsport) — катэгорыя технічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасці праходжання трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.) Большасць сусветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй.

Cтарт гонак «Формулы-І», 2008 год, Канада

Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ва ўсім свеце. Асаблівасць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і поспех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў спецыялістаў: канструктараў, механікаў, штурманаў і пілотаў.

Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі і тэставання інавацыйных тэхналогій у канструяванні аўтамабіляў. Вядучыя сусветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадскія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, звязаных з тэставаннем новых тэхналогій, спонсарства служыць таксама сродкам рэкламы.

Гісторыя

правіць

Пачатак

правіць

Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасля будаўніцтва першага паспяховага аўтамабіля з бензінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 года і была арганізвана галоўным рэдактарам парыжскага выдання «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Неі ў Булонскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альберам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэту гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвам[1].

Зноскі

  1. Rémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport»(недаступная спасылка). Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W.

Спасылкі

правіць
  NODES
os 2
web 1