Байкот (англ.: boycott) — адзін з прыёмаў палітычнай барацьбы, які выяўляецца ў поўным або частковым спыненні зносін з дзяржавай, арганізацыяй, установай, пэўнай асобай як пратэст супраць чаго-небудзь. Насельніцтва часам выкарыстоўвае байкот як частковае або поўнае адмаўленне ад удзелу ў выбарах у прадстаўнічыя органы і г.д. Тэрмін «байкот» паходзіць ад прозвішча англічаніна Ч. К. Байкота — аканома маёнтка, дзе ўпершыню ў 1880 ірландскія арандатары выкарысталі такі метад барацьбы.

Байкот
Названа ад Charles Boycott[d]
Процілегла anti-boycott[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Гл. таксама

правіць
  NODES