Бакеліт
Бакеліт (ад імя бельгійскага хіміка і вынаходніка Леа Бакеланда) — рэактапласт, прадукт полікандэнсацыі фенолу з фармальдэгідам ў прысутнасці шчолачнага каталізатара. Выкарыстоўваецца ў якасці злучальніка ў вытворчасці абразіўных вырабаў халоднага і гарачага прэсавання і вальцавання, а таксама для іншых тэхнічных мэтаў. Бакеліт раствараецца ў спірце, пры працяглым награванні пераходзіць у нерастваральную і неплаўкую форму. Гэтая ўласцівасць бакеліту выкарыстоўваецца пры вырабе пластычных мас. Спіртавыя растворы бакеліту ўжываюць як лакі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 229. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- Музей бакеліта (англ.) (ням.)