Бальзамін
Бальзамі́н[1][2] (Impatiens) — род кветкавых раслін сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).
Бальзамін | |||||||||||||||
Бальзамін дробнакветны (Impatiens parviflora) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло сакаўное, паўпразрыстае, зеленаватага, часам чырванаватага колеру. Карані валасістыя. Лісце простае, тонкае, авальнай формы, з зубчастым краем, без прылісткаў. Кветкі ярка афарбаваныя, са шпоркай і буйным пярэднім пялёсткам. Плод — сакаўная шматнасенная каробачка, якая пасля высыхання рассыпаецца нават пры нязначным дотыку ці страсенні.
Распаўсюджанне
правіцьРасліны роду сустракаюцца ў трапічных зонах Азіі і Афрыкі, радзей — на тэрыторыі Еўропы і Амерыкі.
Віды
правіцьРод налічвае больш за 400 відаў (487 відаў[3]). Некаторыя з іх:
- Impatiens balsamina L., 1753 — Бальзамін бальзамінавы, ці Бальзамін садовы
- Impatiens noli-tangere L., 1753 — Бальзамін звычайны, ці Бальзамін, ці Бальсаміна, ці Пстрыкаўка, ці Прыгаўка, ці Бельсаміна, ці Бельсаміна лесаваяtypus
- Impatiens parviflora DC., 1824 — Бальзамін дробнакветны, ці Бальзамін дробнакветкавы
- Impatiens walleriana Hook.f., 1868 — Бальзамін Уолера, ці Ванька мокры
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Impatiens Архівавана 6 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Літаратура
правіць- Траццякоў Д. І. Бальзамін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 226—227.
- Победимова Е. Г. Род 872. Недотрога — Impatiens L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 624—634. — 790 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
правіць- Недотрога — род Impatiens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Impatiens // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Московский государственный университет имени М. В. Ломоносова. Репозитарий «Ноев ковчег» (руск.)
- Impatiens Архівавана 6 верасня 2017. (англ.) // The Plant List