Барадач, або Ягнятнік[1] (Gypaetus barbatus) — драпежная птушка з сямейства ястрабіныя, адзіны від у родзе барадачы (Gypaetus).

Барадач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gypaetus barbatus
(Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175483
NCBI  33610
EOL  45515786
FW  137191

Сістэматыка

правіць

Барадач быў упершыню апісаны заснавальнікам навуковай біялагічнай сістэматыкі Карлам Лінеем ў 1758 годзе ў дзесятым выданні яго «Сістэмы прыроды». У гэтым жа зборы яму была прысвоена лацінская бінамінальная назва Vultur barbatus (С. 87). На цяперашні час барадач вылучаны ў асобны род "Gypaetus", які ўключае адзін від. У беларускай мове выкарыстоўваюцца дзве назвы гэтай птушкі. 1) "Ягнятнік" - з'яўляецца перакладам заходнееўрапейскай назвы "Lammergeyer", але сэнс гэтай назвы няправільны, бо ягнятнік ня есць жывых авечак, а корміцца падалкай. 2) "Барадач" - названы ад пучка жорсткіх пёраў або шчацінак пад дзюбай, якія ўтвараюць бародку.

Апісанне

правіць

Агульная даўжыня 95 - 125 см, вага - 4,5 - 7,5 кг, даўжыня крыла 75 - 80 см., размах крылаў 275 - 308 см.

Зноскі

  1. Напісанне Барадач, Ягнятнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.288

Спасылкі

правіць
  NODES