Батаклан
Батакла́н (фр.: Bataclan) — тэатр у Парыжы, размешчаны на ў XI акрузе, па адрасе бульвары Вальтэра, 50.
Гісторыя
правіцьБатаклан узнік як вялікае кафэ-шантан у стылі шынуазры, натхнёнае кітайскай архітэктурай. На першым паверсе размяшчалася кафэ з тэатрам, над ім жа знаходзілася вялікая танцавальная зала. Адкрыццё тэатра адбылося 3 лютага 1865 года, пасля чаго у яго шмат разоў змяняўся ўладальнік. У прыватнасці, тут пачынаў сваю кар'еру і спявак Марыс Шэвалье.
У 1926 годзе будынак быў прададзены і ператвораны ў кінатэатр, які ў 1933 годзе пацярпеў ад пажару. Арыгінальны будынак быў часткова знішчаны.
У 1950 годзе ў адпаведнасці з новымі стандартамі бяспекі будынак быў часткова дэмантаваны, а ў 1969 годзе кінатэатр быў закрыты.
У 2006 годзе фасад тэатра быў перафарбаваны ў аўтэнтычныя колеры, якія тэатр даўно страціў, але арыгінальная пагада не была адноўлена.
Увечар 13 лістапада 2015 года паралельна з шэрагам іншых тэрарыстычных нападаў у Парыжы у Батаклане адбылася стральба, у выніку якой каля 100 чалавек было ўзята ў закладнікі. Тым часам у тэатры выступаў амерыканскі рок-гурт Eagles of Death Metal і ў зале быў аншлаг. Падчас захопу закладнікаў і наступнага штурму паліцыяй загінула больш за 100 гледачоў канцэрту, двое ці трое тэрарыстаў былі забіты[1][2].
Галерэя
правіць-
Элемент сцяны тэатра
-
Элемент сцяны тэатра
-
Будынак падчас перафарбоўкі фасада. 2006 год.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Rawlinson, Kevin (13 November 2015). "Fatal shootings and explosion reported in Paris – live". The Guardian. Праверана 13 November 2015.
- ↑ Statement attributable to the Spokesman for the Secretary-General on the multiple attacks in Paris / UN Secretary-General, New York, 13 November 2015 (англ.)
Спасылкі
правіцьБатаклан на Вікісховішчы |
- bataclan.fr — афіцыйны сайт