Брама-кран (польск.: Żuraw, Жураў) — гістарычная гарадская брама з функцыяй пад'ёмнага механізму ў Гданьску. Папярэдняя будынку канструкцыя была пабудавана на гэтым месцы яшчэ ў другой палове XIV стагоддзя. Сваё цяперашняе аблічча Брама-кран атрымала пасля рэканструкцыі 1442-1444 гадоў.

Брама-кран
Барабаны ўсярэдзіне канструкцыі

Усярэдзіне брамы размешчаны дзве пары барабанаў дыяметрам 6 і 6,5 метраў, здольныя падымаць да 4 тон грузу. У рух механізм прыводзіла чацвёра рабочых. Кран быў здольны падняць груз на вышыню да 11 ці нават да 27 метраў, калі трэба было падняць, напрыклад, карабельную мачту.

У 1945 годзе драўляная частка канструкцыі згарэла, каменная частка атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў адноўлены ў сваім ранейшым выглядзе і служыць зараз часткай воднай экскурсіі па горадзе па Мотлаве.

Брама-кран адлюстравана на 5-гульдэнавых манетах Вольнага горада Данцыга 1932 года. У наш час гэта адзін з самых вядомых сімвалаў Гданьска.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць


  NODES