Браян Мэй
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Браян Гаральд Мэй (англ.: Brian Harold May; нар. 19 ліпеня 1947, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, гітарыст гурта Queen, аўтар шматлікіх хітоў гурта. Камандор Ордэна Брытанскай імперыі (CBE), вучоны-астрафізік. Жанаты з актрысай Анітай Добсан.
Браян Мэй | |
---|---|
англ.: Sir Brian Harold May | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | невядома і Anita Dobson[d][9] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, астрафізік, спявак, кампазітар, аўтар-выканаўца, піяніст, тэлевядучы, музычны прадзюсар, акцёр, фізік, навуковы супрацоўнік, ютубер, паэт-песеннік |
Пеўчы голас | тэнар і альт[d] |
Інструменты | гітара[5], фартэпіяна, вакал[5], бас-гітара[6] і клавішныя музычныя інструменты[d] |
Жанры | рок-музыка[5], глэм-рок[10], поп-рок, хард-рок[10] і прагрэсіўны рок |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
brianmay.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Адукацыя
правіцьСкончыў школу Гэмптан-скул (англ.: Hampton School) і прэстыжны факультэт фізікі і матэматыкі лонданскага Імператарскага каледжа. Браян ужо падрыхтаваў дысертацыю на суісканне ступені PhD па астранамічных даследаваннях у інфрачырвоным дыяпазоне, і меў 2 навуковыя публікацыі па астраноміі: у часопісе Nature і штомесячным весніку Каралеўскага астранамічнага таварыства, калі поспех Queen прымусіў яго перапыніць навуковую кар’еру.
Музычная кар’ера
правіцьГрае на гітары з сямі гадоў. За адсутнасцю грошай на мару юнага Мэя — Fender Stratocaster, знакамітую гітару Red Special ён сканструяваў разам з бацькам з суцэльнай дошкі дуба, спілаванай з каміна XVIII стагоддзя, дэталяў ад старога матацыкла і перламутравых гузікаў.
У 1963 годзе Мэй арганізаваў студэнцкі гурт «1984», названы паводле аднайменнага раману Джорджа Оруэла. Разам з гуртом у 1967 годзе ён акампаніраваў Джымі Хендрыксу. Група распалася ў 1968 годзе, аднак неўзабаве разам з вакалістам і басістам «1984» Тымам Стэфэлам вырашылі сабраць новы склад. На аб’яву аб пошуку ўдарніка «ў стылі Мітч Мітчэла/Джынджэр Бэйкера» адгукнуўся студэнт стаматалагічнага факультэта Імперыял-каледжа Роджэр Тэйлар. У гэтым жа годзе Мэй склаў першую ўласную мелодыю.
Часцей за ўсё гучыць у хітах Queen менавіта Red Special, аднак часам выкарыстоўваліся і іншыя інструменты: Burns Double Six («Long Away»), Fender Telecaster («Crazy Little Thing Called Love»), Ibanez («Nothing But Blue») і Parker Fly («Mother Love»).
Свой дэбютны поўнафарматнік Браян пачаў рыхтаваць у 1991 годзе, незадоўга да смерці Мэрк’юры. Выхаду альбома папярэднічаў сінгл «Driven by you». Песня была напісана да рэкламнай акцыі «Ford Motor Company» і мела ў Вялікабрытаніі вельмі вялікі поспех. У падтрымку «Back to the light» Браян Мэй арганізаваў глабальнае сусветнае турнэ. Па слядах гэтых гастроляў быў выпушчаны канцэртны альбом «Live at the Brixton Academy», на якім прагучаў як сольны матэрыял, так і класіка «Queen».
Пасля распаду «Queen» Мэй заняўся сольнай кар’ерай. Ён запісаў 7 даволі ўдалых сольных альбомаў. Таксама Мэй напісаў музыку да відэагульні для прыстаўкі Super Nintendo (версія для Sega Mega Drive горшай якасці) «Rise of the Robots».
Брытанскі часопіс Classic Rock уключыў Мэя ў свой спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.
Наш час
правіцьБраян працягвае музычную кар’еру ў гурце Queen і вядзе навуковую дзейнасць у адным з брытанскіх каледжаў, у прыватнасці, працуе там выкладчыкам тэарэтычнай фізікі і матэматыкі.
У лістападзе 2002 года Гартфардшырскі ўніверсітэт надаў яму ганаровую ступень па-англійску: Doctor of Science. У якасці «прафэсара-аматара» прымаў удзел у праграме BBC «Начное неба» (англ.: Sky at night), якую вядзе яго даўні сябар Патрык Мур. У суаўтарстве з вядучымі праграмы выпусціў кнігу: «Вялікі выбух! Поўная гісторыя Сусвету». 14 красавіка 2008 года прызначаны рэктарам Ліверпульскага ўніверсітэта імя Джона Мурза [11]. У 2011 годзе Браян Мэй прыняў удзел у запісу трэка «You and I», які патрапіў на новы альбом спявачкі Lady Gaga «Born This Way»[12]
Асабістыя якасці і перавагі
правіцьУ адрозненне ад большасці рок-зорак, ніколі не ўжываў наркотыкаў і не быў непераборлівы ў плоцевых сувязях. Не паліць і не злоўжывае алкагольнымі напоямі, з якіх аддае перавагу піву Guinness і лікёру Baileys. Мэя адрозніваюць спакойныя стрыманыя паводзіны на свецкіх вечарынах. Паводле ягоных словаў, у канцы 1980-х ён пакутаваў ад дэпрэсіі, аж да таго што разважаў пра самагубства. У гэты перыяд, калі запісваўся альбом «The Miracle», Браян разыходзіўся з жонкай, тады ж памёр яго бацька, а Queen у сувязі з хваробай Фрэдзі Меркуры не ўдзельнічаў у канцэртных турах. Наркотыкі толькі пагоршылі б наяўныя праблемы. Жанаты другім шлюбам на Аніце Добсан, ад першага шлюбу трое дзяцей: Джымі (1978 г. н.), Люіза (1982 г. н.), Эмілі (1986 г. н.).
З'яўляецца заснавальнікам фонду «Save Me», які займаецца абаронай жывёл ад жорсткага абыходжання і супрацьстаіць прапанаванаму скасаванню закона, які забараняе паляванне з сабакамі на лісоў, зайцаў, аленяў і іншых жывёл (так званы «крывавы спорт»[13].
У кастрычніку 2010 года Браян Мэй быў уганараваны ўзнагародай Міжнароднага фонду абароны жывёл за ўнёсак у справу абароны жывёл. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палаце лордаў.
На гітары гуляе шасціпенсавай манеткай, якая выйшла са звароту ў пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1993 Каралеўскі манетны двор выпусціў невялікую партыю такіх манет, каб ён працягваў выкарыстоўваць іх у якасці медыятара[14].
Песні Queen, напісаныя Браянам Мэем
правіць- Doing All Right (са Стафэлам)
- The Night Comes Down
- Son And Daughter
- Procession
- Father To Son
- White Queen (As It Began)
- Some Day One Day
- Brighton Rock
- Now I'm Here
- Stone Cold Crazy (з Мэрк’юры, Тэйларам і Дыканам)
- She Makes Me (Stormtrooper In Stilettoes)
- '39
- Sweet Lady
- The Prophet's Song
- Good Company
- Long Away
- White Man
- Teo Torriatte (Let Us Cling Together)
- All Dead, All Dead
- Sleeping On The Sidewalk
- It's late
- Flash's Theme
- Flash To The Rescue
- Battle Theme
- The Wedding March
- Marriage Of Dale And Ming (з Тэйларам)
- Crash Dive On Mingo City
- Flash's Theme Reprise (Victory Celebrations)
- The Hero
- Dancer
- Put Out The Fire
- Las Palabras De Amor (The Words Of Love)
- Tear It Up
- Machines or Back To Humans (з Тэйларам)
- Hammer To Fall
- Is This The World We Created? (з Мэрк’юры)
- Gimme The Prize (Kurgan’s Theme)
- Mother Love (з Мэрк’юры)
- Too Much Love Will Kill You (з Фрэнкам Маскерам і Элізабэт Лэмэрз)
- The Show Must Go On
- Who Wants to Live Forever
- We Will Rock You
Браян Мэй саліруе ў наступных песьнях:
- Some Day One Day
- She Makes Me (Stormtrooper in Stilettoes)
- '39
- Good Company
- Long Away
- All Dead, All Dead
- Sleeping on the Sidewalk
- Leaving Home Ain't Easy
- Flash (куплет пасярэдзіне)
- Sail Away Sweet Sister (куплет перад гітарным сола сьпявае Фрэдзі)
- Who Wants to Live Forever (першы куплет)
- I Want It All (куплет перад гітарным сола)
- Lost Opportunity (У-бок сынгла «I'm Going Slightly Mad»)
- Let Me Live (апошні куплет)
- Mother Love (апошні куплет)
- No-one but you (першы і апошні куплет)
Поўная дыскаграфія Браяна Мэя
правіць- Star Fleet Project (Альбом выйшаў 31 кастрычніка 1983).
- Back To The Light (Альбом выйшаў 28 верасня 1992 года).
- Resurrection (Альбом выйшаў 31 студзеня 1994 года толькі ў Японіі).
- Live At The Brixton Academy (Альбом выйшаў 7 лютага 1994 года).
- Another World (Альбом выйшаў 1 чэрвеня 1998 г).
- Red Special (Альбом выйшаў 7 кастрычніка 1998 г. толькі ў Японіі).
- Furia (Альбом выйшаў 20 лістапада 2000 г.).
Альбомы з удзелам Браяна Мэя
правіць- Pavarotti & Friends 1 (Удзельнічаў у канцэрце, запісаным у 1993 годзе).
- Mission: Impossible II (Альбом выйшаў у 2000 годзе).
- Zu & Co. - Live At The Royal Albert Hall (Альбом выйшаў у снежні 2004 года толькі ў Італіі).
Зноскі
- ↑ Brian May // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ а б MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119303191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж Discogs — 2000. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ filmportal.de — 2005. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Brian May: 9 interesting facts about the Queen guitarist — 2019.
- ↑ а б http://www.indiepedia.de/index.php?title=Queen
- ↑ Brian May — musician, songwriter and astronomer — was installed as the fourth Chancellor of Liverpool John Moores University Архівавана 25 кастрычніка 2008.
- ↑ Музыка KM.RU — Навіны — Браян Мэй запісаўся разам з Lady GaGa(недаступная спасылка)
- ↑ Афіцыйны сайт фонду «Save Me»
- ↑ Браян Мэй
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браян Мэй