У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Букачыўцы[1] (укр.: Букачівці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рагатынскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны на рацэ Днестр.

Пасёлак гарадскога тыпу
Букачыўцы
укр.: Букачівці
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
3,5 км²
Насельніцтва
1250 чалавек (2018)
Шчыльнасць
357,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3435
Паштовы індэкс
77065
КААТУУ
2624455300
Букачыўцы на карце Украіны ±
Букачыўцы (Украіна)
Букачыўцы
Букачыўцы (Івана-Франкоўская вобласць)
Букачыўцы

Гісторыя

правіць

Першая згадка ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы датуецца 1438 г. У канцы XV ст. гэта ўжо мястэчка з магдэбургскім правам. Гандлёвы шлях Львоў — Галіч, які пралягаў праз мястэчка, спрыяў развіццю гандлю і рамёстваў. З пячатак другой паловы XIX ст. вядомы старадаўні герб мястэчка: фігура Найсвяцейшай Панны Марыі з немаўлём Езусам, якая выходзіць з воблака. 1 кастрычніка 1931 г. вясковая гміна Слабада Букачыўская Рагатынскага павета Станіслаўскага ваяводства ліквідаваная і яе тэрыторыя далучана да сельскай гміны Букацыўцы таго ж павета. У 1939 г. у сяле пражывалі 3 850 чалавек (1 170 украінцаў, 1 030 палякаў, 450 польскіх асаднікаў, 860 яўрэяў). Са снежня 1939 г. па 13 сакавіка 1959 г. мястэчка было цэнтрам аднайменнага раёна.

Зноскі

  NODES