Булава — старадаўняя халодная зброя блізкага бою. Мела форму паліцы (даўжыня каля 0,5—0,6 м) з каменнай або металічнай галоўкай. Дзяржанне звычайна драўлянае з накладнымі металічнымі пласцінамі. Шырока выкарыстоўвалася ў краінах Старажытнага Усходу ў Сярэднявеччы, на Русі ў XIIIXVII стст.

Гетман вялікі літоўскі Ян Караль Хадкевіч з булавой у руцэ. Марчэла Бачарэлі, 1781

У краінах Усходу, Заходняй Еўропы з XIII ст., y Рускай дзяржаве, Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай з XV ст., y запарожскіх казакоў y XVIXVIII стст. — сімвал улады. Булаву аздаблялі каштоўнымі камянямі і металамі. У скарбніцы нясвіжскіх Радзівілаў y XVII ст. захоўвалася булава «гетманская, апраўленая золатам, бірузой і рубінамі».

Булава гетмана. Рэч Паспалітая. XVII ст. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

На Беларусі, паводле археалагічных раскопак, вядомая з канца неаліту, y бронзавым веку булаву выраблялі з каменнай або касцяной галоўкай шарападобнай або чатырохраговай формы, з XXI стст. — бронзавыя, свінцовыя і жалезныя булавы разнастайнай формы.

Таксама булавой называецца прылада для практыкаванняў y мастацкай гімнастыцы.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES