Бэці Пэйдж (англ.: Bettie Page; 22 красавіка 1923 года ў Нэшвіле, ЗША — 11 снежня 2008, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская мадэль, якая атрымала вядомасць у 1950-х гг. дзякуючы яе эратычным фатаграфіям ў часопісах, для якіх яна здымалася у адным купальніку. Таксама, яна была адной з першых дзяўчын месяцу часопіса Playboy.

Бэці Пэйдж
англ.: Bettie Page
Імя пры нараджэнні англ.: Bettie Mae Page
Род дзейнасці мадэль Playboy, эратычная мадэль, мадэль
Дата нараджэння 22 красавіка 1923(1923-04-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2008(2008-12-11)[3] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Playboy Playmate of the Month[d] (студзень 1955)

Сайт bettiepage.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бэці Мэй Пэйдж нарадзілася ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнесі, 22 красавіка 1923 года, і была другім дзіцем у сям’і. Бацькі развяліся, калі ёй было 10 гадоў. З ранніх гадоў Бэці прыйшлося клапаціцца аб сваіх сёстрах. Год яны змушаныя былі пражыць у дзіцячым доме, пакуль маці, Эдна Піртл, зарабляла грошы для ўтрымання сям’і.

Паспяховая вучаніца ў школе і каледжы, Пэйдж збіралася абраць прафесію настаўніцы. Аднак ужо ўвосень 1940 года яна пачала займацца ў школе акцёрскага майстэрства, марачы стаць актрысай. У 1943 годзе быў зарэгістраваны шлюб Пэйдж з яе сакурснікам Білі Нілам. Неўзабаве пасля вельмі сціплай цырымоніі шлюбу Білі быў закліканы ў войска для ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1947 годзе шлюб быў скасаваны.

Пасля разводу Пэйдж пераехала ў Нью-Ёрк і паспрабавала стаць актрысай. У гэты жа час яна зарабляла сабе на хлеб, працуючы сакратаром. У 1950 годзе адбылася выпадковая сустрэча Бэці з Джэры Тодам — паліцэйскім, зацікаўленым у фатаграфіі. Ён дапамог ёй стварыць першае партфоліа ў стылі pin-up.

Вельмі хутка Пэйдж набыла папулярнасць у жанры эратычнай фатаграфіі, у тым ліку пазіруючы аголенай. Яе здымкі публікавалі найвядомейшыя часопісы таго часу. У 19521957 гадах Бэці працавала ў якасці мадэлі ў Нью-Ёрку, супрацоўнічаючы з рознымі фатографамі. У 1955 годзе з’явіліся яе першыя знакамітыя фатаграфіі ў Playboy. У гэтым жа годзе яна выйграла тытул «Міс Pin-up».

У 1958 годзе Пэйдж зацікавілася рэлігіяй, а ў 1959 годзе прыняла хрысціянства. Яна актыўна працавала ў хрысціянскіх арганізацыях і нават спрабавала стаць місіянерам у Анголе, аднак царква ёй адмовіла, з-за таго, што ў гэты момант яна была двойчы разведзена.

У 1958 годзе быў складзены яе другі шлюб, які быў разарваны ў 1963 годзе.

У 1960 годзе Бэці канчаткова вярнулася ў Нэшвіл. Там быў складзены кароткачасовы шлюб з першым мужам, Білі Нілам. У 1967 годзе новым мужам Бэці стаў Гару Леар, аднак і гэты саюз распаўся ў 1972 годзе.

У 1970-х гг. некалькі выданняў выпусцілі кнігі з фатаздымкамі Пэйдж 1950-х, і да яе асобы зноў узнікла вялікая цікавасць. У апошнія гады жыцця Бэці Пэйдж карысталася паслугамі адвакатаў, каб атрымаць грошы, якія зарабляліся іншымі кампаніямі на праектах звязаных з яе імем.

У 1979 годзе ў Бэці здарыўся нервовы зрыў. Ёй быў пастаўлены дыягназ шызафрэнія, пасля чаго яна правяла 20 месяцаў у псіхіятрычнай лякарні штата. У наступным яна знаходзілася пад назіраннем, а канчаткова была вызваленая з клінікі ў 1992 годзе.

6 снежня 2008 года Бэці Пэйдж была шпіталяваная з дыягназам сардэчны прыступ у клініку ў Лос-Анджэлесе, дзе неўзабаве запала ў кому. Апарат штучнага жыццезабеспячэння па рашэнні сваякоў быў адключаны 11 снежня 2008 года.

Аматары Бэці Пэйдж лічаць, што яе эратычныя здымкі сталі адным з асноўных фактараў, які спрыяў развіццю сексуальнай рэвалюцыі ў Амерыцы ў пачатку 1960-х гг. Заснавальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнэр лічыць яе «культавай фігурай, якая спрыяла змяненню адносінаў да секса, моды, усяго грамадства».

За сваю кар’еру Бэці знялася ў некалькіх фільмах. Ёй прыпісвалі эратычную сувязь з Мэрылін Манро. Аб яе жыцці напісана некалькі біяграфічных кніг, а таксама знята два фільмы — «Бэці Пэйдж: Цёмны анёл» (2004) і «Непрыстойная Бэці Пэйдж» (2005).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11909181X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. https://www.nytimes.com/2008/12/12/arts/12page.html

Спасылкі

правіць
  NODES