Бёміт
Бёмі́т — мінерал з групы гідраксідаў, гідраксід алюмінію AlO(OH) (Al2O3•H2O). Упершыню апісаны ў 1927 годзе[1]. Названы ў гонар нямецкага геолага І. Бёма (ням.: Johannes Bohm).
Бёміт | |
---|---|
Формула | AlO(OH) |
Прымесь | Fe, Ga, Si |
Сінгонія | рамбічная |
Колер | бясцолерны або белы з адценнямі |
Колер рысы | белы |
Бляск | матавы, перламутравы, шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | дасканалая па {010} |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 3,02—3,05 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα = 1,644—1,648 nβ = 1,654—1,657 nγ = 1,661—1,668 |
Бёміт на Вікісховішчы |
Склад
правіцьУласцівасці
правіцьКрышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Крышталі таблічастыя і лінзападобныя, бясколерныя або белыя з жаўтаватым, зеленаватым і ружаватым адценнем. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,02—3,05 г/см³.
Паходжанне і радовішчы
правіцьБёміт уваходзіць у склад асадкавых і латэрытных баксітаў. Утвараецца пры гідратэрмальных зменах палявога шпату, нефеліну. Сустракаецца ў баксітах у Расіі, Венгрыі, Італіі, ЗША, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Францыі[1].
Зноскі
- ↑ а б Бёмит // Кристаллов.net (руск.)
Літаратура
правіць- Бёмі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 135—136. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Копысаў Ю. Р. Бёмі́т // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 292. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Бёмит // Кристаллов.net (руск.)
- Бемит // Каталог Минералов. Ru (руск.)
- Бёмит свойства структура // Музей естественной истории (руск.)
- Böhmite // Mindat.org (англ.)