Бібліятэкар
Бібліятэ́кар, бібліятэ́карка[1] — прафесіянал па апрацоўцы інфармацыі ў бібліятэчнай і інфармацыйнай навуках, які выконвае арганізацыю і кіраванне інфармацыйнымі паслугамі і матэрыяламі для ўсіх, каму патрабуецца гэта інфармацыя. Як правіла, бібліятэкары працуюць у дзяржаўных бібліятэках ці бібліятэках вышэйшых або сярэдніх навучальных устаноў, пачатковых або сярэдніх школ, медыя-цэнтрах, бібліятэках у рамках прадпрыемстваў ці кампаній. На Захадзе некаторыя бібліятэкары могуць быць незалежнымі прадпрымальнікамі, якія працуюць ў якасці інфармацыйных спецыялістаў, каталагізатараў, і па іншых спецыялізаваных кірунках.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бібліятэкар