Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва ў Першай Сусветнай вайны, пад час якой загінула каля мільёна чалавек.

Бітва на Соме
Асноўны канфлікт: Заходні фронт Першай сусветнай вайны
Бітва на Соме 1 ліпеня — 18 лістапада 1916
Бітва на Соме 1 ліпеня — 18 лістапада 1916
Дата 1 ліпеня18 лістапада 1916
Месца Рака Сома, паўночная і цэнтральная частка дэпартамента Сома, паўднёва-ўсходняя частка дэпартамента Па-дэ-Кале
Вынік Войскам Антанты не ўдалося развіць першапачатковы поспех
Праціўнікі
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя

Трэцяя французская рэспубліка Францыя

Германская імперыя Германія
Камандуючыя
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Дуглас Хейг
Трэцяя французская рэспубліка Фердынанд Фош
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Генры Роўлінсан
Трэцяя французская рэспубліка Эміль Фаёль
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Х'юберт Гоф
Трэцяя французская рэспубліка Жазеф-Альфрэд Мішле
Германская імперыя Рупрэхт Баварскі
Германская імперыя Макс фон Гальвіц
Германская імперыя Фрыц фон Белаў
Сілы бакоў
13 брытанскіх і 11 французскіх дывізій (1 ліпеня)
51 брытанская і 48 французскіх дывізій (ліпень — лістапад)
10½ дывізій (1 ліпеня)
50 дывізій (ліпень — лістапад)
Страты
Французы — 204 253 чалавек, брытанцы — 419 654 чалавека, усяго 623 907 чалавек, з іх забітымі і без весткі зніклымі — 146 431 чалавек Больш 465 000 чалавек, з іх забітымі і зніклымі без весткі — 164 055 чалавек
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардыя) на рацэ Сома.

Падрыхтоўка

правіць

На канферэнцыі ў Шанціі ў снежні 1915 камандванне краін Антанты дамовілася з новага года аб каардынацыі ваенных аперацый. Наступы як на Заходнім, так і на Усходнім франтах мусілі распачынацца адначасова. Расійская армія і італьянская павінны былі заатакаваць 15 чэрвеня 1916. На Заходнім фронце на раце Сома брытанцы і французы ішлі ў наступ 1 ліпеня.

План быў зацверджаны 10 лютага 1916. Аперацыя на Соме павінна была праводзіцца трыма французскімі і двума англійскімі арміямі (64 дывізіі). Але шматлікія страты французаў у бітве пад Вердэнам прывялі да таго, што цяжар наступу прыпаў на боытанскія войскі. Фронт прарыву скараціўся з 70 да 40 км.

Брытанскі камандуючы Дуглас Хейг збіраўся атакаваць 2 нямецкую Армію (ген. Фрыц фон Белаў) сіламі 4 Брытанскай Арміі (ген. Генры Сеймур Роўлінсан), што мела 16 дывізій і часткай 3 Брытанскай арміі (ген. Эдмунд Аленбі) — 2 дывізіі. Дапаможны ўдар наносіла французская 6 Армія генерала Файоля. Усёй апераццыяй кіраваў ген. Фош.

Брытанцы планавалі распачаць працяглае артылерыйскае бамбардзіраванне нямецкіх умацаванняў, якія пасля б як меркавалася пяхота зойме бяз усялякіх намаганняў, «артылерыя спусташае — пяхота займае».

Падрыхтоўка да аперацыіі вялася 5 месяцаў, была разгорнута інфраструктура, назапашаны снарады ад 1700 да 3000 на гармату ў залежнасці ад калібру. На вучастку прарыву знаходзілася да 3500 ствалоў артылерыі, больш 300 самалётаў.

Немцы заўважылі падрыхтоўкуда наступу, але лічылі, што пасля бітвы пад Вердэнам, французы скрываўлены, а англічане не могуць адныя весці маштабныя дзеянні.

На вучастку прарыву немцы мелі тры пазіцыі абароны якія дасягалі 7-8 км у глыб. Умацаванні вяліся два гады, меліся бетонныя бліндажы да 10 метраў у глыб, сістэма апорных пунктаў, кожная пазіцыя мела загароджу з калючага дроту на 30-40 метраў.

Ход бітвы

правіць
 
Карта бітвы на Соме

З-за цяжкага становішча саюзнікаў аперацыя пачалася раней. 24 чэрвеня распачаўся артабстрэл нямецкіх пазіцый і працягвалася 7 дзён. Было ўжыта 1,5 млн снарадаў. Аднак тая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартыфікацыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы. Хаця першая лінія абароны была знана пашкоджана, і 50 % нямецкіх батарэй былі разбіты, немцы за час артабстрэлу паспелі сцягнуць дадаткова тры дывізііі і 30 батарэй цяжкой атрылерыі.

1 ліпеня па нямецкай 1-й лініі было выпушчаны колькі мін, а пасля артылерыі перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія салдаты ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысяч салдат (21 тысяча забітымі і без звестак і больш 35 тысяч параненымі) — збольшага добраахвотнікаў, што ішлі ў воойска на хвалі энтузіязму. Асабліва пацярпелі афіцэры, колер формы якіх вылучаўся ад шэраговых салдат. Больш паспяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолялі заняць дзве пазіцыі нямецкіх умацаванняў. Быў захоплны Барлё, але такі імклівы наступ не прадугледжваўся графікам агульнай аперацыі і войска было адведзена назад. 5 ліпеня атакі аднавіліся, але немцы здолялі аднавіць умацаванні і прывесці новыя часткі. На працягу ліпеня-кастрычніка 1916 французы зацята спрабавалі ўзяць Барлё, але больш не здолялі гэта зрабіць.

Наступныя месяцы прынеслі шэраг цяжкіх бітваў, якія невялікія тэрытарыяльныя здабыткі. Немцы вымушаны былі правесці перагрупаванне сваіх сіл і зняць часку дывізій з пад Вердэна.

У гэты час расейкае армія рапачала 13 чэрвеня няўдалую Скробава-Гарадзішчанскую аперацыю пад Баранавічамі. Брусілаўскі прарыў на аўстра-венгерскім фронце прымусіў Германію прыйсці на дапамогу саюзніку і даслаць частку воска на Усходні фронт. У жніўні нямецкі рэзерв на Заходнім фронце складала адна дывізія.

Сітуацыя пачала выпраўляцца ў верасні. 3 верасня распачаўся новы наступ. Пасля артпадрыхтоўкі ў якой удзельнічала 1900 цяжкіх гармат, дзве брытанскія і дзве французскія арміі пайшлі ў атаку. Войска Антанты здоляла заглыбіцца на 3-4 км.

Удзел танкаў

правіць
 
Брытанскі танк Mark V, 1916

15 верасня ўпершыню ў вайне быў ужыты танк (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здоляла прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10 км, іх псіхічны ўплыў на нямецкую пяхобу быў вялічэзны. У выніку англічане здолялі прасунуцца на 5 км з 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўванне на некалькі сот метраў цягнула за сабою шматлікія страты.

У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі знясілены моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаннем танкаў. Але наступныя атакі танкаў не прынеслі такогасамага выніку — нямецкія салдаты хутка навучыліся змагацца з танкамі.

25 верасня — 27 верасня англа-французскае войска заняло вышыні над рэкамі Сома і Анкр.

Пагаршэнне надвор'я прымусіла генерала Хейга стрымаць наступ.

Вынікі

правіць
 
Забітыя нямецкія салдаты, верасень, 1916

Бітва скончылася 18 лістапада 1916. Пасля чатырох месцаў баёў войскі Антанты прасунуліся на 12 км на адрэзку 40 км. Страты з абодвух бакоў былі вялізарныя: брытанцы — 419 654, французы — 204 253 разам 623 907 чалавек, з іх забітымі і без звестак — 146 431 чалавек. Немцы — больш за 465 тысяч, з іх забітымі і без звестак — 164 055 чалавек.

Мэта аперацыі — скрываўленне нямецкай арміі і паляпшэнне ўмоў для саюзнікаў была часткова выканана, але коштам вялікіх страт.

Спасылкі

правіць
  NODES