Вандо́м (фр.: Vendôme) — горад у дэпартаменце Луар і Шэр, цэнтральная Францыя, прыблізна за 30 км на поўнач ад Блуа, на рацэ Луар, якая дзеліць Вандом на дзве часткі. Насельніцтва — 17 707 жыхароў (1999).

Горад
Вандом
фр.: Vendôme
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Унутраны падзел
11 акруг
Мэр
Catherine Lockhart
Плошча
23,89 км²
Вышыня цэнтра
82 м, 76 м[1] і 141 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
16 807 чалавек
Шчыльнасць
704 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
41100
Афіцыйны сайт
Вандом на карце Францыі
Вандом (Францыя)
Вандом

Вандом быў сталіцай графства, існаванне якога пацвярджаецца з IX стагоддзя, з XVI стагоддзя быў пераназваны ў герцагства. З канца XIV стагоддзя, графства Вандом, будзе належыць галіне каралеўскай сям’і: Бурбон-Вандом. У 1790 годзе Вандому прысвойваецца статус горада і супрэфектуры дэпартамента Луар і Шэр, пад апекай Блуа.

Гісторыя

правіць

На паўднёвым беразе ракі — узгорак з развалінамі замка графаў Вандомскіх. Гэты феадальны замак у XI стагоддзі прыйшоў на змену рымскаму ўмацаванню Vindocinum. У 1030 г. у Вандоме было заснавана Траецкае абацтва, сярод скарбаў якога была сляза, якую нібыта пусціў Хрыстос ля магілы Лазара. Манастырская царква вытрымана ў гатычным стылі, кампаніла датуецца сярэдзінай XII стагоддзя. Побач з манастыром пазней былі пабудаваны храмы Св. Магдаліны (XV стагоддзе) і Св. Марціна (XVI стагоддзе, захавалася толькі званіца).

На працягу Сярэднявечча Вандом пераходзіў ад адной феадальнай дынастыі да іншай, пакуль не апынуўся ў складзе ўладанняў Бурбонаў (гл. графства Вандомскае). У 1515 г. Карл IV дэ Бурбон быў узведзены ў герцагі Вандомскія; далей тытулам валодалі Антуан дэ Бурбон, яго сын Генрых Наварскі і ўнук Сезар дэ Вандом.

Падчас Франка-прускай і Другой сусветнай войнаў горад падвергся моцным разбурэнням.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1968 16 157 [3]
1975 17 952 [3]
1982 17 593 [3]
1990 17 525 [3]
Год Колькасць
1999 17 707 [3]
2006 17 029 [3]
2011 16 849 [3]
2013 17 121
Год Колькасць
2015 16 716 [4]
2016 17 496 [5]
2017 16 569 [6]
2018 16 133 [7]
Год Колькасць
2019 15 856 [8]
2020 15 680 [9]
2021 15 747 [10]
2022 15 566 [11]

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.
  2. Sandre
  3. а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
  4. Recensement de la population 2015 — 2017.
  5. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  6. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  7. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  8. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  9. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  10. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  11. Populations de référence 2022INSEE, 2024.

Спасылкі

правіць
  NODES