Ваўнянка
Ваўня́нка ружовая, Вяўнянка[1][2][3], Малачай моташны[2], Ваўнуха (Lactarius torminosus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Ваўнянка | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Народныя назвы
правіцьВаўнянка, розавая ваўнянка, гаўнянка, дурны рыжык, воўненка, ваўнушка, валнушка, салдацкі рыжок, воўненха, воўнех, валнянка, валавянка[4], валвяк, валовік, каровеха, малочнік, кабыленка, малачай, кароўка, каза, лосеў грыб, ваўненка, валнушка, валняшка, гарашка, гарашачка, валнуха, ваўнячка, красненькая, ваўнейка, валнейка, валанянка, валненка, ваўняначка, вайлушачка, мачонка, мачоначка, мачонік, салёнік, адсаліванік, горкі грыб, вавёнка, ваўняк, воўленка, волненка, валойка, валасянка, каза, таварычы рыжок, вужаўка, каровенка, воўнянка[5], воўненіца, воўнік, воўчы рыжок, ваўнянак, валнуха, валаўяк, валмянік, валамянка[6], баран, мачонка, падалешка, падалешнік, малачайка, воўчанак, валвянка, ваўнёнка, валэвінка, ваўнюнка, валжанка, кабыла, малачанік[2].
Апісанне
правіцьПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружовая, з выразнымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцава-валасістая. Мякаць шчыльная, светла-крэмавая, з белым едкім млечным сокам, са слаба смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, гладкая, святлейшая за шапку.
Пашырэнне
правіцьПашырана ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрытоыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі ў лясах розных тыпаў, асабліва ў бярэзніках (утварае з бярозай мікарызу). Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.
Спажыванне
правіцьЯдомы грыб (спажываецца салёны пасля вымочвання або адварвання). У некаторых краінах (Германіі, Польшчы) лічыцца ядавітым.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ а б в Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- ↑ Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
- ↑ Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вильна, 1912. Вып. 8. С. 32.
- ↑ Moszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928
- ↑ Купрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930
Літаратура
правіць- Ваўнянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ваўнянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 424.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 160. — 192 с. — 60 000 экз.