Вульва (лац.: vulva) — медыцынская (інакш: навуковая) назва знешніх палавых органаў жанчыны (вонкавых геніталій); пад агульнай назвай аб’ядноўвае наступныя жаночыя мочапалавыя органы, размешчаныя каля ўваходу ў радавыя шляхі: пераддзвер’е похвы, дзявочая плява (у нявінніц), вялікія залозы пераддзвер’я (барталінавыя залозы), выхад урэтры (мочаспускальнага канала), малыя палавыя вусны (німфы), клітар, вялікія палавыя вусны, жаночую праміжнасць і лабок (венерын грудок).

Вульва
Выява
Папярэдні ў спісе genital tubercle[d] і labioscrotal swelling[d]
Лімфадрэнаж Superficial inguinal lymph nodes[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне internal pudendal artery[d]
Венозны адток internal pudendal veins[d]
Інервуецца Сараматны нерв
3D model
Код NCI Thesaurus C12408
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утворана мяккімі покрыўным тканкамі — скурай і слізістай; у залежнасці ад развіцця (анатамічнага «складу») вульвы ў гінекалагічнай і сексалагічнай літаратуры маюць уласную класіфікацыю. Запаленні вульвы называюцца вульвітамі.

Апісанне

правіць

Вонкавыя геніталіі размешчаны ўнізе таза, месцяцца ад лабковай дугі вентральна да крыжа дарсальна над унутранай паверхняй сцёгнаў. Дном для ўнутраных палавых і сумежных з імі органаў служыць дыяфрагма таза, якая складаецца з мышцаў і фасцый[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES
INTERN 2