Відэаблог
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Відэаблог, скарочана влог (англ. vlog, ад video blog або video log) — гэта форма блога, у якім сродкам перадачы інфармацыі з’яўляецца відэа[1]. Відэаблог з’яўляецца формай вэб-тэлебачання. Запісы ў відэаблогах спалучаюць убудаванае відэа ці відэа-сувязь з падтрымкай тэксту, відарысаў і іншых метаданых. Запісы могуць быць зробленыя ў выглядзе аднаго блока або складацца з некалькіх частак. Відэаблогі вельмі папулярныя на YouTube.
Відэаблогі часта выкарыстоўваюць перавагі вэб-сіндыкацыі для забеспячэння распаўсюджвання відэа праз Інтэрнэт з выкарыстаннем фарматаў сіндыкацыі (RSS або Atom) для аўтаматычнай агрэгацыі і прайгравання на мабільных прыладах і персанальных камп’ютарах (гл. «падкастынг»).
Гісторыя
правіць2 студзеня 2000 года Адам Контрас адправіў відэазапіс у блог, маючы на мэце інфармаванне сваіх сяброў і сям’і аб сваім руху праз усю краіну да Лос-Анджэлеса ў пошуках шоу-бізнесу, што стала першым паведамленнем такога роду, і што пазней стала самым працяглым відэаблогам у гісторыі.[2][3][4] У лістападзе таго ж года Адрыян Майлз дадаў у відэа тэкст, які змяняўся на нерухомым відарысе, прыдумаўшы тэрмін vlog для спасылкі на свой відэаблог.[5][6] У 2004 годзе Стыў Гарфілд запусціў свой уласны відэаблог і абвясціў гэты год «годам відэаблога».[7][8] У барацьбе за выкананне гэтага прагнозу Майлза і Гарфілда да іх неўзабаве далучыліся іх анлайн калегі Джэй Дедман, Пітэр Ван Дзійк, Андрэас Хогстрап Педэрсен і Крыстаф Баутен, стварыўшы групу на Yahoo! Groups, прысвечаную відэаблогам.[9]
Моцны рост папулярнасці відэаблогаў паўстаў пачынаючы з 2005 года. На сайце Yahoo! колькасць удзельнікаў групы Videoblogging рэзка ўзрасла ў 2005 годзе.[10][11] Найпапулярнейшы на сённяшні дзень сайт абмену відэа YouTube быў заснаваны ў лютым 2005 года. Да ліпеня 2006 года ён стаў пятым па папулярнасці сярод самых папулярных вэб-сайтаў са 100 мільёнамі праглядаў відэа штодня і 65 тысячамі новых дабавак у дзень.[12]
Многія сістэмы кіравання змесцівам з адкрытым зыходным кодам забяспечылі ўключэнне відэаінфармацыі ў кантэнт, дазваляючы блогерам ствараць і адміністраваць свае ўласныя сайты відэаблогаў. Акрамя таго, злучэнне мабільных тэлефонаў з лічбавымі камерамі дазволіла публікаваць відэа-кантэнт у сеціве амаль адразу ж, як ён быў запісаны.[13]
На дадзены момант адным з найбольш папулярных відэаблоггераў (больш за 110 млн падпісчыкаў на YouTube) з’яўляецца Фелікс Чельберг (PewDiePie), які робіць пераважна гульнявыя відэа.
Відэаблогі ў Расіі
правіцьЗ моманту запуску рускамоўнай лакалізацыі YouTube у 2007 годзе на сэрвісе стаў развівацца відэаблогінг на рускай мове. На сённяшні дзень самым папулярным рускамоўным відэаблогам з’яўляецца «Get Movies» (на верасень 2023 года — 48 млн падпісчыкаў[14]). Даходы відэаблогераў з менш за 1 млн падпісчыкаў складаюць ад 100 000 да 500 000 рублёў, з 1 млн падпісчыкаў і больш — ад 200 000 да 1,5 млн рублёў. У комплексе з акаўнтамі ў Instagram і «ВКонтакте» з больш чым 1 млн падпісчыкаў даходы блогера могуць складаць ад 10 да 20 млн рублёў. Агульны аб’ём рэкламнага рынку расейскамоўнага YouTube дасягае 1,5 млрд рублёў[15][16].
Найважнейшыя падзеі ў сферы відэаблогаў
правіць- 2005, студзень — Першая канферэнцыя відэаблоггераў у Нью-Ёрку.[17]
- 2006, лістапад — Першае штогадовае ўзнагароджанне відэаблоггераў праводзіцца ў Сан-Францыска.[18]
- 2007, травень і жнівень — The Wall Street Journal змяшчае бабулю Архівавана 24 чэрвеня 2011. на першай старонцы часопіса.[19] У жніўні яна прадстаўлена ў Навінах ABC, тым самым паказваецца, што пажылыя людзі цяпер ўключаюцца ў сусветнае анлайн відэа.[20]
- 2010, лістапад — зроблена паведамленне аб фільме, цалкам выкананым шляхам аб’яднання відэаблогаў ад рэальных людзей і віртуальных аватараў (VLOGGERthemovie.net). Павінен быў быць выпушчаны ў 2011 годзе.[21]
Зноскі
- ↑ Media Revolution: Podcasting New England Film Архівавана 14 жніўня 2006..
- ↑ Kontras, Adam. Talk about moving in the 21st Century... (2 студзеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Kaminsky Michael Sean.
- ↑ Kapuso Mo, Jessica Soho. Pinoy Culture Video Blog(нявызн.). GMA Network (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2009. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Miles, Adrian. Welcome(недаступная спасылка) (27 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2004. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Miles, Adrian. vog(недаступная спасылка) (27 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2001. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Garfield, Steve. 2004: The Year of the Video Blog(недаступная спасылка) (1 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2004. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Garfield, Steve. 2004: The Year of the Video Blog . Steve Garfield's Video Blog. Steve Garfield (1 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2011. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Yahoo! Groups: Videoblogging(недаступная спасылка). Yahoo! Groups (31 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Those darn video blogging pioneers BusinessWeek
- ↑ Blogging + Video = Vlogging Wired News
- ↑ "YouTube serves up 100 million videos a day online". USA Today. Gannett Co. Inc. 2006-07-16.
- ↑ Mobile blogging for journalists Архівавана 20 лістапада 2015.
- ↑ Get Movies - YouTube . www.youtube.com. Праверана 11 верасня 2023.
- ↑ Фабрики звезд
- ↑ Блоги в руки
- ↑ Watch me@Vlog The Times of India
- ↑ A Night at the Vloggies Red Herring
- ↑ Jessica E. Vascellaro (2007-05-10). "Using YouTube for Posterity". Wall Street Journal. p. D1.
- ↑ The Elderly YouTube Generation (8 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Vlogger (2011) - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.)(англ.