Вінегрэт
Вінегрэт (ад фр.: vinaigre — воцат) — папулярная ў Расіі і краінах былога СССР салата з адварных буракоў, бульбы, морквы, а таксама кіслай капусты або салёных агуркоў і зялёнай або рэпчатай цыбулі. Адносіцца да закусачных халодных страў. Назва стравы паходзіць ад французскага соуса вінегрэт (фр.: vinaigrette) — шырако распаўсюджанай у Еўропе, а таксама ў дарэвалюцыйнай Расіі запраўкі для салаты на аснове воцату, аліўкавага алею і гарчыцы.
Вінегрэт | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
руская кухня Soviet cuisine[d] і украінская кухня |
|
Краіна паходжання | Расія |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | салата |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У рускі класічны вінегрэт уваходзяць: буракі, бульба, морква — адвараныя і астуджаныя, салёныя агуркі і кіслая капуста, цыбуля рэпчатая або зялёная — усё прыкладна ў роўных аб’ёмах, толькі цыбулі некалькі больш, чым астатняй гародніны, а морквы менш. У гэты гароднінны вінягрэт уваходзіць таксама запраўка — сумесь слабага, трохпрацэнтнага воцату, алею і чорнага перцу.
Вінегрэт з’явіўся ў рускай кухне ў XIX стагоддзі і, магчыма, з’яўляецца запазычваннем з нямецкай або скандынаўскай кухні. Англійская павараная кніга 1845 года, напрыклад, прапаноўвала рэцэпт шведскай селядцовай салаты, які складаецца з нарвежскага селядца, буракоў, бульбы, пікуляў, дранага яблыка і яечнага бялка, з соўсам з алею, воцату, дранага яечнага жаўтка, смятаны і цыбулі[1]. Ранняе ўзгадванне вінегрэту ў Расіі адносіцца да 1792 года, дзе ў выданай у Маскве кнізе «Новый совершенный российский повар и кондитер, или Подробный поваренный словарь» сустракаецца «Винегрет из сельдей и анчоусов».
Зноскі
Літаратура
правіць- Белы А. Вінегрэт // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
правіцьВінегрэт у Вікіпадручніку | |
Вінегрэт на Вікісховішчы |