Гагі (Somateria) — род сямейства качыных. Аб'ядноўвае 3 віды даволі буйных нырковых качак, якія гняздуюць пераважна на арктычных узбярэжжах і тундры. Усе віды маюць характэрную будову дзюбы ў форме кліну з шырокім кіпцікам, якм займае ўсю вяршыню наддзюбы.

Гагі

Самец гагі звычайнай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Somateria Leach, 1819

Сінонімы
  • Eider Jarocki, 1819
  • Arctonetta G. R. Gray, 1856

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175154
NCBI  50366
EOL  34444
FW  83443

Большую частку жыцця праводзяць у літаральнай частцы мора, дзе здабываюць сабе ежу на дне. Цудоўныя нырцы, з дапамогай крылаў апускаюцца на глыбіню да 20 м. Харчуюцца малюскамі, ракападобнымі і воднымі бесхрыбтовымі. Лётаюць групамі нізка над паверхняй мора, утвараючы клін альбо чараду. На бераг выходзяць толькі на адпачынак і дзеля размнажэння, углыб мацерыкоў і вялікіх астравоў не залятаюць. Хуткасць у палёце - каля 100 км/гадз.

  NODES