Гарацый
Гарацый, Квінт Гарацый Флак (лац.: Quintus Horatius Flaccus; 8 снежня 65 да н.э., Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, Італія — 27 лістапада 8 да н.э., Рым) — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма Актавіяна Аўгуста. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку "Навука паэзіі" або "Пасланне да Пізонаў").
Гарацый | |
---|---|
лац.: Q. Horatius Flaccus | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 снежня 65 да н.э.[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 8 да н.э.[1][2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | невядома |
Маці | невядома |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, філосаф |
Мова твораў | лацінская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жыццё
правіцьГарацый нарадзіўся ў Венузіі ў сям'і вольнаадпушчаніка. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў Рым, дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў Афінах.
Пасля гібелі Цэзара малады Гарацый далучыўся да войска Марка Юнія Брута, і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у бітве пры Філіпах; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага Аўгуста Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці.
Праз знаёмства з Вергіліем Гарацый увайшоў у кола сяброў Мецэната, які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму.
Памёр Гарацый у Рыме ва ўзросце 56 год.
Творчасць
правіць«Эподы» Гарацыя — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філасофска-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філасофскім, велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. 1—3, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вьгганчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце.
Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэтычныя прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрапейскага класіцызму.
На беларускую мову яго творы перакладалі М. Багдановіч (ода «Помнік»), А. Жлутка, А. Ф. Брыль.
Беларускія пераклады
правіць- Да Мецэната; Да Ліцынія Мурэны; Да Леўканоі // «Тутэйшыя». Мн., 1989;
Зноскі
- ↑ а б autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
- ↑ а б в Любкер Ф. Horatii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 641–643.
- ↑ W. Y. S., J. G. Horace // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13. — P. 687–691.
Літаратура
правіць- Малюковіч С. Гарацый // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацый
- Біяграфія і вершы Гарацыя на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»