Гасдрубал I
Гасдрубал — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э., старэйшы сын Магона Вялікага.
Гасдрубал I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Магон I Вялікі | ||||||
Пераемнік | Hamilcar I of Carthage[d] | ||||||
Нараджэнне | VI стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | невядома | ||||||
Род | Маганіды[d] | ||||||
Бацька | Магон I Вялікі | ||||||
Дзеці | Hasdrubal son of Hasdrubal I[d], Sappho son of Hasdrubal I[d] і Hannibal son of Hasdrubal[d] | ||||||
Званне | генерал |
Біяграфія
правіцьБыў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. ) пасля смерці бацькі, і штогод перапрызначаўся на гэтую пасаду 11 гадоў запар [1].
Вёў цяжкія войны ў Сардзініі, дзе карфагенянамі аказвалі супраціўленне як мясцовыя абарыгены, так і фінікійцы з Норы і Сульха. Атрымаў перамогу над Тартэсам і ўсталяваў кантроль над Кальпэ. Спрабаваў зацвердзіць карфагенскую манаполію праз Гібралтарскі праліў, але без асаблівага поспеху.
У 515 г. да н.э. вымушаны быў пераправіцца ў Сіртыку, дзе спартанскі царэвіч Дарыей пры падтрымцы кірэнцаў спрабаваў заснаваць уласную калонію. Заключыў саюз з максіямі і лівійцамі, з дапамогай якіх выцесніў грэкаў і аднавіў кантроль над усім узбярэжжам на захад ад Філенавых алтароў.
Вярнуўся ў Сардзінію, дзе ў 510 г. да н. э. загінуў, атрымаўшы раненні ў адной з сутычак [2].
Пакінуў трох сыноў — Ганібала, Гасдрубала і Сафона [3].