Гверу

горад у Зімбабвэ

Гверу (англ.: Gweru) — горад у Зімбабвэ, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Мідлендс. Заснаваны ў 1890 годзе як паштовая станцыя на дарозе з Булавая ў Солсберы (цяпер Харарэ). Да 1982 года называўся Гвела. У 1914 годзе атрымаў правы самастойнай абшчыны, у 1971 годзе — правы горада. Горад Гверу размешчаны ў геаграфічным цэнтры Зімбабвэ, на тэрыторыі геалагічнага разлома Грэйт-Дайк, за 164 км на паўночны ўсход ад Булавая і 275 км на паўднёвы захад ад Харарэ. Абсалютная вышыня — 1424 метра над узроўнем мора.

Гверу
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1894
Вышыня цэнтра
1 424 м і 1 412 м
Насельніцтва
  • 141 260 чал. (2002)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Гверу на карце Зімбабвэ
Гверу (Зімбабве)
Гверу
Гверу (Зімбабве)
Гверу

Зноскі

  NODES