Гексозы
Гексо́зы — агульная хімічная назва класа шасцівугляродных монацукрыдаў, гэта значыць, монацукрыдаў, агульнай формулай якіх з'яўляецца C6(H2O)6, або C6H12O6. Тыповымі прыкладамі гексозаў з'яўляюцца D-глюкоза, D-маноза, D-фруктоза, сарбітол, D-глюказамін.
Яны маюць або альдэгідную функцыянальную групу ў пазіцыі 1 (альдагексозы), або кетонавую функцыянальную групу ў пазіцыі 2 (кетагексозы).
Альдагексозы
правіцьАльдагексозы маюць чатыры хіральныя цэнтры і, такім чынам, 16 магчымых стэрэаізамераў. З іх толькі 3 трапляюцца ў прыродзе — D-глюкоза, D-галактоза і D-маноза.
Спіс усіх D-альдагексозаў
правіцьCH=O CH=O CH=O CH=O | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HO-CH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2-OH CH2-OH CH2-OH CH2-OH D-алоза D-альтроза D-глюкоза D-маноза
CH=O CH=O CH=O CH=O | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HO-CH HO-CH | | | | HO-CH HO-CH HO-CH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2-OH CH2-OH CH2-OH CH2-OH D-гулоза D-ідоза D-галактоза D-талоза
Кетагексозы
правіцьКетагексозы маюць 3 хіральныя цэнтры і, такім чынам, 8 магчымых стэрэаізамераў. З іх у прыродзе трапляюцца толькі 4 D-ізамеры — D-фруктоза, D-псікоза, D-сарбоза і D-тагатоза.
Спіс усіх D-кетагексозаў
правіцьCH2OH CH2OH CH2OH CH2OH | | | | C=O C=O C=O C=O | | | | HO-CH HC-OH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2OH CH2OH CH2OH CH2OH D-фруктоза D-сарбоза D-псікоза D-тагатоза
Толькі натуральныя гексозы могуць ферментавацца дражджамі.
Літаратура
правіць- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 75. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.