Сэр Генры Морган (англ.: Henry Morgan; каля 1635 — 25 жніўня 1688 гг.) — англійскі мараплавец і пірат валійскага паходжання, тройчы лейтэнант-губернатар Ямайкі.

Генры Морган
англ.: Henry Morgan
лейтэнант-губернатар Ямайкі[d]
лістапад 1674 — 1675
Папярэднік Thomas Lynch[d]
Пераемнік John Vaughan, 3rd Earl of Carbery[d]
лейтэнант-губернатар Ямайкі[d]
1678 — 1678
Папярэднік John Vaughan, 3rd Earl of Carbery[d]
Пераемнік Charles Howard, 1st Earl of Carlisle[d]
лейтэнант-губернатар Ямайкі[d]
1680 — 1682
Папярэднік Charles Howard, 1st Earl of Carlisle[d]
Пераемнік Thomas Lynch[d]
Нараджэнне 24 студзеня 1631(1631-01-24)[1][2]
Смерць 25 жніўня 1688(1688-08-25)[3][4][…] (57 гадоў)
Бацька Роберт Морган
Жонка Марыя Морган
Прыналежнасць Каралеўства Англія
Званне адмірал
Камандаваў Jamaica Station[d] і Battle of Mata Asnillos[d]
Узнагароды
рыцар-бакалаўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Генры Морган з капёрамі ў Порта-Бела

Генры Морган нарадзіўся ў Ланрэмні (зараз прыгарад Кардыфа) прыкладна ў 1635 г. Яго бацька Роберт Морган быў заможным землеўладальнікам.

Згодна папулярнай легендзе, Генры Морган быў выкрадзены ў Брысталі і прададзены ў якасці нявольніка на Барбадасе, потым адтуль збёг на Ямайку, толькі ў 1655 г. захопленую англічанамі ў іспанцаў. Аднак сам Генры Морган аспрэчваў факт прыналежнасці да нявольнікаў у судзе. Пазней было выяўлена, што яго дзядзька Эдвард Морган быў віцэ-губернатарам Ямайкі. Такім чынам, вандроўка маладога валійца да свайго сваяка на далёкі востраў у Новым Свеце была заканамернай для развіцця яго кар’еры.

Прынята лічыць, што Генры Морган з’явіўся на Ямайцы ў 1658 г., аднак ніякіх запісаў да 1665 г. пра яго няма. У той час англійскі ваенны кантынгент у Вест-Індыі быў абмежаваным, да таго ж кар’ера ў арміі і каралеўскім флоце не была прыбытковай. Таму Генры Морган стаў капёрам. У 1665 г. ён прыняў удзел у пірацкай экспедыцыі ў іспанскія валоданні, якая працягвалася 22 месяцы. Пасля вяртання Морган атрымаў ад губернатара прапанову захапіць Гавану. Замест гэтага ён здзейсніў напад на востраў Пінас, што стала першай паспяховай самастойнай акцыяй пірата.

У 1668 г. ён разам з французамі разрабаваў заходняе ўзбярэжжа Гаіці. Прыбытак аказаўся не вялікім, да таго ж паміж англічанамі і французамі ўспыхнула сварка. Каб загасіць незадаволенасць каманды, Генры Морган вырашыўся на адчайны ўчынак і захапіў добра ўмацаваны іспанскі горад Партабела. Англійскія піраты 14 дзён займаліся рабаваннем і забойствамі. Захоп Партабела значна ўзвысіў аўтарытэт Генры Моргана сярод капёраў. Каб не выклікаць незадаволенасці ямайскага губернатара, які рабіў выгляд перад каронай, што стрымлівае пірацкую дзейнасць, Морган заявіў, што выратаваў 11 англічан, якія знаходзіліся ў Партабела пад арыштам.

У 1669 г. Генры Морган накіраваўся да возера Маракайба, дзе спаліў крэпасці ўжо пакінутыя іспанскімі салдатамі, але ў выніку апынуўся ў пастцы, паколькі іспанскі флот перагарадзіў выхад да мора. Але Морган падмануў іспанцаў, выйшаў са сваімі караблямі з возера, да таго ж атрымаў выкуп за заложнікаў.

Каб не хваляваць далей каралеўскія ўлады, пасля вяртання з Маракайба Генры Морган часова адмовіўся працягваць кар’еру капёра. Ён набыў на Ямайцы зямлю і ажаніўся з Марыяй, дачкой Эдварда Моргана. У 1670 г. паміж Іспаніяй і Англіяй быў падпісаны мірны дагавор, таму зыход вядомага пірата выглядаў даволі натуральна.

Мірнае жыццё працягвалася ўсяго год. Ужо ў жніўні 1670 г. губернатар звярнуўся да Генры Моргана з запытам забяспечыць бяспеку англійскіх мараплаўцаў, на якіх быццам бы рабілі напады іспанскія ваенныя судны. Замест гэтага Морган арганізаваў цэлую кампанію, накіраваную на захоп Панамы, прамежкавага пункта перавозкі срэбра з Перу ў Іспанію. Многія капёры, якія за кароткі мірны час апынуліся ў абавязках да ліхвяроў, падтрымалі гэтую ідэю. У 1671 г. экспедыцыя дасягнула месца прызначэння. Панама не была добра ўмацавана, таму піраты здолелі захапіць і разрабаваць горад. Некаторыя мірныя жыхары паспелі збегчы і падпаліць свае дамы, што значна страціла прыбыткі рабаўнікоў.

Пасля вяртання з Панамы на Ямайку Генры Морган атрымаў падзяку губернатара. Аднак яго дзеянні парушалі мірны дагавор. Улетку 1671 г. прызначаны каралеўскімі ўладамі новы губернатар арыштаваў свайго папярэдніка. У 1672 г. Генры Морган таксама быў дастаўлены ў Англію і пасаджаны ў Таўэр. Згодна правілам той пары, у турме ён быў вымушаны плаціць з уласнай кішэні за ежу і ахову, аднак яму дазвалялася перамяшчацца па Лондану і заводзіць карысныя знаёмствы.

У 1674 г., калі над Ямайкай навісла пагроза французскага ўварвання, кароль Карл II Сцюарт адпусціў Генры Моргана на Ямайку ў званні віцэ-губернатара, да таго ж прысвяціў яго ў рыцары. Морган усяго тройчы займаў пасаду лейтэнант-губернатара Ямайкі. У канцы жыцця ён пакутваў ад шматлікіх хвароб. Памёр 25 жніўня 1688 г. у маёнтку Лоўрэнсфілд на Ямайцы. Дзяцей не меў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118736884 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Sir Henry Morgan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Henry Morgan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць
  NODES