Гермундуры (лац. Hermunduri, герм. Hermunduren) — старажытнагерманскае племя, роднаснае свевам, якое сфармавалася і што жыло ў перыяд з I ст. да н.э. па VI ст. н.э. у вярхоўях ракі Зале, пераважна на тэрыторыі Цюрынгіі.

Карта рассялення германскіх плямёнаў у 50 г. да н.э. Гермундуры адзначаны ў цэнтры

Ваявалі з суседнімі старажытнагерманскімі плямёнамі — свевамі, хатамі, маркаманамі, квадамі, а таксама з рымлянамі. У 58 г. н.э. з дапамогай рымлян перамаглі хатаў у вайне за солевыя крыніцы на р. Вера. Гермундуры, якія пражывалі на поўдні арэала рассялення племя, уступалі ў гандлёвыя зносіны з рымлянамі ў дунайскіх правінцыях. У пачатку нашай эры гермундуры ўваходзілі ў склад дзяржавы маркаманскага караля Марабода. Пазней гермундуры ўтварылі ядро саюза плямёнаў цюрынгаў, дзяржава якіх у 531 г. была заваявана франкамі. Ад нашчадкаў гермундураў цюрынгаў паходзіць назва сярэдненямецкай зямлі Цюрынгіі (ням. Duringen).

Публій Карнелій Тацыт пра гермундураў:

«І тая частка свебаў, пра якую я цяпер павяду аповед, таксама насяляе землі, якія распасціраюцца да самых глыбінь Германіі. Бліжэй усяго, — бо я буду ісці ўніз па Дунаі, як незадоўга перад гэтым ішоў па цячэнні Рэйна, — племя гермундураў, вернае рымлянам; з гэтай прычыны з імі аднымі з усіх германцаў гандаль вядзецца не толькі на беразе, але і ўнутры краіны, а таксама ў самай квітнеючай калоніі правінцыі Рэцыі. Яны паўсюль свабодна перамяшчаюцца, і мы не прыстаўляем да іх варты; і калі іншым плямёнам мы паказваем толькі нашу зброю і нашы ўмацаваныя лагеры, то для іх, які праяўляюць аніякай прагнасці, мы адкрылі нашы дамы і сядзібы. У краю гермундураў пачынаецца Альбіс, рака знакамітая і некалі нам добра вядомая, а цяпер мы ведаем яе толькі па імі[1]

Зноскі

  1. Тацыт. Германія. 41.

Літаратура

правіць
  NODES