Гной
Гной — каламутны экссудат, які ўзнікае ў выніку гнойнага або серозна-гнойнага запалення тканак. Працэс утварэння гною называюць нагнаенне. Нагнаенне костак называецца астэаміеліт. Гной складаецца з:
- гнойнай «сыроваткі», якая змяшчае раствораныя ў ёй альбумін, глабулін, пратэялітычныя, глікалітычныя і ліпалітычныя ферменты мікробнага або лейкацытарнага паходжання, халестэрын, лецыцін, тлушчы, мыла, прымешкі ДНК;
- тканкавага дэтрыта;
- клетак, галоўным чынам жывых або дэгенерыраваных мікраарганізмаў або нейтрафільных лейкацытаў (гнойныя цельцы, шарыкі, клеткі). У асаблівых выпадках у гное пераважаюць эазінафілы або монануклеары.
Колер гною часта жоўты, жоўта-зялёны, але можа быць блакітнаватым, ярка-зялёным, брудна-шэрым. Кансістэнцыя свежага гною вадкая, з часам яна гусцее.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Красильников А. П. Микробиологический словарь-справочник. — Минск: «Беларусь», 1986. — С. 96—97. (руск.)