Грапталі́ты (Graptolithina) — падклас вымерлых каланіяльных паўхордавых жывёл.
Калоніі мелі выгляд галін, на якіх знаходзіліся ячэйкі з асобінамі. Жылі на дне, прымацоўваліся да плывучых водарасцей або вялі планктонны спосаб жыцця. Бентасныя арганізмы мелі цвёрдыя сталоны, хіцінавы шкілет, утваралі дрэвападобныя або конусападобныя калоніі. Планктонныя або псеўдапланктонныя (прымацаваныя да водарасцей) арганізмы без сталонаў мелі «плавальны пузыр» з газам — пнеўматафор, утваралі калоніі рознай формы. Паводле тыпу пачкавання, мікраструктуры ячэек і іх хімічнага складу грапталіты збліжаюцца з крылашчэлепнымі паўхордавымі.
Існавалі ў сярэднім кембрыі—карбоне. Маюць вялікае стратыграфічнае значэнне.