У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Гуга Юнкерс (ням.: Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафесар, выдатны нямецкі інжынер, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі.

Гуга Юнкерс
ням.: Hugo Junkers
Род дзейнасці бортынжынер, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер
Дата нараджэння 3 лютага 1859(1859-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1935(1935-02-03)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталыя гады

правіць

Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму «Junkers and Co.» па вытворчасці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музей Гуга Юнкерс).

Гуга Юнкерс стаў прафесарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфер — правобраз сучаснай газавай калонкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вентыляцыйнае абсталяванне.

Гуга Юнкерс атрымлівае патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу. У 1911 годзе Гуга Юнкерс становіцца лідарам па колькасці афіцыйна зарэгістраваных патэнтаў.

У 1915 годзе з’яўляецца першы цэльнаметалічны самалёт распрацоўкі Юнкерс. Далейшыя распрацоўкі мадэляў самалётаў ідуць у напрамку стварэння ўніверсальнага самалёта для перавозкі грузаў і пасажыраў — ўвасаблення мары Юнкерс аб тым, што грамадзянская авіяцыя дазволіць людзям хутчэй пераадольваць адлегласці, што палепшыць кантакты паміж нацыямі і знізіць напружанасць у свеце. Першы серыйны пасажырскі самалёт у свеце — Ju 52. У 1925 годзе прадпрыемства Junkers ў саюзе з кампаніяй «Deutsche Aero Lloyd» арганізавала фірму «Lufthansa».

Вынаходствы і распрацоўкі

правіць
  • Патэнт на каларыфер — правобраз сучаснай газавай калонкі.
  • Патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу.
  • Распрацоўка першага ў свеце суцэльнаметалічнага самалёта.
  • Першы серыйны пасажырскі самалёт Ju 52.

Зноскі

  1. а б Hugo Junkers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hugo Junkers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118776525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  NODES
INTERN 1