Гістыдын
Гістыдын — амінакіслата, незаменная для многіх жывёл; арганізм чалавека здольны да абмежаванага сінтэзу гістыдыну. Уваходзіць у склад актыўных цэнтраў многіх ферментаў, у прыватнасці рыбануклеазы, транскеталазы. Пачатковая стадыя ферментатыўнага разбурэння гістыдына ў арганізме - адшчапленне аміяку з утварэннем ураканінавай кіслаты, якая выводзіцца з мачой. Рэакцыя дэзамініравання гістыдыну незваротная, каталізуе яе фермент гістыдын-аміяк-ліяза (гістыдын-a-дэзаміназа), выяўлены ў печані жывёл і ў бактэрый. Недахоп гістыдыну прыводзіць да шматлікіх парушэнняў абмену рэчываў, у тым ліку да тармажэння сінтэзу гемаглабіну. Гістыдын - папярэднік спецыфічных дыпептыдаў шкілетнай мускулатуры - карназіну і анзерыну. Дэкарбаксілаванне гістыдыну вядзе да ўтварэння біялагічна актыўнага аміна - гістаміна; гэты працэс каталізуе гістыдын-дэкарбаксілаза - фермент, які адносіцца да класа ліяз. Фермент дзейнічае толькі на L-ізамер (прыродную форму) гістыдыну. Рэакцыя зварачальна тармозіцца інгібітарамі дыхання - цыянідам, гідраксіламінам, семікарбазідам.
Гістыдын | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | L-2-аміна-3-(1H-імідазол- 4-іл) прапанавая кіслата |
Скарачэнні | Гіс, His, H CAU,CAC |
Хім. формула | C₆H₉N₃O₂ |
Рацыянальная формула | C6H9N3O2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 155,16 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 287 °C |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 1,70 6,04 9,09 |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | (DL-гістыдын) |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-745-3 |
SMILES | |
ChemSpider |