Дабранка
горад у Расіі
Дабранка (руск.: Добрянка) — горад (з 1943 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дабранскага раёна Пермскага краю. Насельніцтва 35,8 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1623 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на рацэ Кама (Камскае вадасховішча), за 61 км на поўнач ад Пермі, за 6 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (канцавой) на адгалінаванні ад лініі Перм—Кізел.
Пермская ДРЭС (электраэнергетыка), Дабранскі дрэваапрацоўчы завод (дрэваапрацоўка), УС Пермскай ДРЭС (будаўніцтва), Дзітранс-плюс (вытворчасць металапластыкавых вокнаў)
Вядомыя асобы
правіць- Віталь Мікалаевіч Коваль (нар. 1980) — беларускі хакеіст.