Дарагабуж

горад у Смаленскай вобласці Расіі

Дарагабу́ж (руск.: Дорогобуж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 11,47 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1150 годзе.

Горад
Дарагабуж
руск.: Дорогобуж
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
210 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 9 086 чал. (2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48144
Паштовыя індэксы
215710 і 215713
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Дарагабуж на карце Расіі ±
Дарагабуж (Расія)
Дарагабуж
Дарагабуж (Смаленская вобласць)
Дарагабуж

Горад размешчаны на правым рацэ Дняпро, за 113 км на ад Смаленска. Ільнаперапрацоўчы, сыраробны заводы, цагельня, хлебазавод. Вытворчасць мэблі. Лясгас, друкарня. Завод аміячных угнаенняў.

Гісторыя

правіць

XII—XIII стагоддзі

правіць

Заснаваны смаленскім князем Расціславам Мсціславічам нейдзе ў 1150-х гадах. Упершыню Дарагабуж згадваецца ў грамаце 1210—1217 гадоў сярод гарадоў Смаленскага княства.

Сваю назву горад атрымаў, імаверна, ад Дарагабужа ў Валынскай зямлі. Перанос назваў з поўдня на закладаныя гарады на поўначы Русі быў даволі распаўсюджанай з’явай. Тапонім уяўляе сабой прыналежны прыметнік ад асабістага імя Дарагабуд. Імя складаецца з асновы слова «дарагі» (прасл. dorgъ) і «буж» (прасл. bodo «станаўлюся, буду» — «буду, будзь»). Аналагічныя тапонімы ёсць у сербахарвацкай і чэшскай мовах: Dragobuzde, Drahobuz.

З сярэдзіны XIII стагоддзя, магчыма, уваходзіў у склад Вяземскага ўдзела Смаленскага княства; згаданы ў летапісе пад 1300 годам, калі смаленскі князь Аляксандр Глебавіч аблажыў Дарагабуж і на дапамогу «дарагабужанам» прыйшоў вяземскі князь Андрэй Міхайлавіч.

XIV—XV стагоддзі

правіць

Каля 1345 года вяземскі і дарагабужскі князь Фёдар Святаславіч выдаў дачку за маскоўскага валадара Сімяона Гордага, пакінуў свае ўладанні і атрымаў вотчыну ў Волаку Ламскім. У 1403—1404 гадах Дарагабуж разам са Смаленскам і Вязьмай увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага, дзе яго статус мяняўся. Некаторы час у ім заставаўся ўласны князь (Андрэй Дзмітрыевіч). З 1440-х гадоў горад быў уладаннем троцкага ваяводы Яна Гаштольда, а затым яго сына Марціна. З канца 1480-х гадоў вядомы як намесніцтва (намеснікі: у 1489 годзе — князь Цімафей Уладзіміравіч Масальскі, з 1499 года — Сенька Плешкін). Стварэнне шэрагу намесніцтваў на ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (Дзямена, Лучын-гарадок і інш.) было, відавочна, прадыктавана імкненнем сфарміраваць лінію абароны супраць Вялікага Княства Маскоўскага. У 1492 годзе дарогай у Маскву князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі на кароткі час захапіў дарагабужскую воласць Вялікае поле. Намеснікам або ўладальнікам Дарагабужа з сакавіка 1494 года быў князь Фёдар Іванавіч Адоеўскі. Аднак неўзабаве ён перайшоў на службу да маскоўскага вялікага князя, а Дарагабуж з мая 1494 года зноў стаў уладаннем Гаштольдаў (перададзены Ганне — удаве Марціна Гаштольда).

XVI стагоддзе

правіць

У маі-чэрвені 1500 года горад захоплены маскоўскім войскам на чале з ваяводам Юрыем Кошкіным. Пад Дарагабужам у 1500 годзе адбылася Ведрашская бітва паміж вялікалітоўскім і маскоўскім войскамі, якая скончылася перамогай маскоўскага.

Па перамір’і 1503 года Дарагабуж увайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы і стаў цэнтрам павета, які аб’яднаў першапачаткова 28 валасцей, у асноўным са складу Смаленскага княства. Тады ж вялікі князь Васіль III загадаў будаваць драўляную крэпасць у Дарагабужы і даслаў для гэтага з Масквы італьянскіх майстроў. «Распісны спіс Дарагабужа», датаваны 1694 годам, дае ўяўленне пра Дарагабужскую крэпасць таго часу. Даўжыня крапасной сцяны складала 180 сажняў (больш за 380 метраў). Крэпасць мела 14 веж, адна з іх (паўднёвая) называлася Спаскай. У крэпасці было 43 медныя і жалезныя пішчалі і да іх 2683 кулі.

Аднак спроба маскоўскага боку ўмацаваць горад і ўтрымаць яго аказалася беспаспяховай. У ходзе вайны 1507—1508 гадоў падчас нападу літвінаў горад быў спалены і заняты вялікім гетманам Станіславам Кішкам. Па «вечным міры» 1508 года і перамір’ям 1522, 1527, 1537, 1542, 1549, 1553 і 1556 гадоў Дарагабуж застаўся за Масквой. Падчас Лівонскай вайны ў 1580 годзе ад Дарагабужа быў адбіты атрад аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага.

XVII стагоддзе

правіць

У пачатку XVII стагоддзя ў Расіі пачаўся смутны час і Дарагабужскі край аказаўся ў эпіцэнтры падзей. У 1608—1609 гадах ваяводам Дарагабужа быў Сямён Ададураў. Падчас інтэрвенцыі ў Расію Рэчы Паспалітай зімой 1609—1610 гадоў Дарагабуж быў заняты атрадам ротмістра Нелюбовіча, пасланым каралём Жыгімонтам III з-пад абложанага Смаленска. Пасля гэтага Дарагабуж стаў цэнтрам павета і ўваходзіў у склад Смаленскага ваяводства. У 1613 годзе Дарагабуж быў зноў захоплены Расіяй. Праз тры гады, у 1617 годзе, да горада падышоў каралевіч Уладзіслаў, і дарагабужскі ваявода Іван Ададураў здаў горад і прыняў прысягу на імя караля разам з жыхарамі. У 1618 годзе па ўмовах Дэулінскага перамір’я Дарагабуж застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, атрымаў статус павятовага цэнтра Смаленскага ваяводства (быў захаваны расійскі адміністрацыйны падзел з захаваннем складу і меж Дарагабужскага павета). 28 мая 1625 года Дарагабуж атрымаў прывілей на магдэбургскае права, быў нададзены герб (знак Св. Марыі), які быў выяўлены і на гарадской пячатцы. Горад неаднаразова пераходзіў паміж бакамі. Бітвы, ваенныя паходы, уцёкі насельніцтва цалкам спустошылі дарагабужскую зямлю. У 1632 годзе ў ходзе распачатай Смаленскай вайны Дарагабуж быў захоплены маскоўскім войскамі ваяводы М. Б. Шэіна і стаў асноўным апорным пунктам далейшага наступу рускіх войск на Смаленск. У кастрычніку 1633 года расійскі гарнізон вытрымаў аблогу рэчыпаспалітаўскіх войск, але па Палянаўскім міры 1634 года застаўся за Рэччу Паспалітай. У ходзе вайны была страчана грамата Жыгімонта ІІІ на магдэбургскае права, а на просьбу дарагабужан пацвердзіць прывілей (1635) кароль Уладзіслаў IV адмовіў, бо горад амаль не аказаў супраціву маскоўскім войскам. За Дарагабужам была захавана пасада войта, падараваныя землі, але ён так і не атрымаў правоў самакіравання.

Падчас вайны 1654—1667 гадоў у 1654 годзе Дарагабуж узяты маскоўскімі войскамі і ў 1667 годзе па Андрусаўскім перамір’і зноў адышоў да Расіі.

XVIII стагоддзе

правіць

Горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Дарагабужскага павета. У 1763 годзе Дарагабуж перажыў моцны пажар, у выніку якога згарэла ўся цэнтральная частка горада. Аднаўленне працягвалася аж да пачатку XIX стагоддзя. За гэты час у горадзе пабудаваны шэраг каменных цэркваў, гандлёвых і адміністрацыйных будынкаў.

Значны помнік таго часу — архітэктурны комплекс вёскі Алексіна, якая належала з 1774 года Барышнікавым. Тут у канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў узведзены палац, конны двор, крэмль з вежкамі і інш. Ляпныя ўпрыгожванні, роспіс сцен і столяў, мэбля — створаны алексінскімі сялянамі. Імі пасаджаны парк, выкапана падковападобнае возера ў цэнтры сядзібы, пабудаваны ажурныя масткі і альтанкі. Будаўніцтва ў Алексіне вялося прыгоннымі архітэктарамі Якавам Жданавым і Дзмітрыем Паляковым пад кіраўніцтвам знакамітага дойліда Даменіка Жылярдзі. У 1773 годзе ў парку па праекце Мацвея Фёдаравіча Казакова збудавана Міхаіла-Архангельская царква, упрыгожаная класічнымі порцікамі з каланадай.

XIX стагоддзе

правіць

У час вайны 1812 года камандуючыя рускімі войскамі М. Б. Барклай дэ Толі і П. І. Баграціён планавалі даць французам генеральную бітву пад Дарагабужам, але абраная штабнымі афіцэрамі пазіцыя была прызнана незадавальняльнай, расійскія войскі пакінулі горад. Шкода ад вайны была велізарная, дзве траціны горада згарэла. У кастрычніку 1812 года тут адбыўся бой паміж адступаючымі войскамі Напалеона і пераследуючымі іх перадавымі часткамі Рускай імператарскай арміі.

У сярэдзіне XIX стагоддзя Дарагабуж застаецца купецкім горадам, які гандлюе традыцыйнымі таварамі — пянькой, салам, скурай. У горадзе штогод праходзіла да 4 кірмашоў. Цэнтр горада забудоўваецца каменнымі купецкімі дамамі. Будаўніцтва чыгункі ў баку ад Дарагабужа перашкодзіла індустрыяльнаму развіццю горада. Тут знаходзіліся ў асноўным невялікія перапрацоўчыя прадпрыемствы.

XX стагоддзе

правіць

1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Дарагабуж уключаўся ў склад Беларускай ССР, дзе быў цэнтрам павета («падраёна»)[2], аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні перададзены ў склад РСФСР.

У часы Вялікай Айчыннай вайны 5 кастрычніка 1941 года горад акупаваны нямецкімі войскамі. У ходзе Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі, 13—14 лютага 1942 года горад вызвалены савецкімі партызанскімі атрадамі «Ураган», «Дзед», «Дзядуля», С. У. Грышына. З 15 лютага да 7 чэрвеня 1942 года горад быў пад кантролем савецкіх войск.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1856 6 100 [3]
1897 6 500 [3]
1913 13 000 [3]
1926 6 600 [3]
1931 7 600 [3]
1939 8 522 [4]
1959 5 823 [5]
1970 6 663 [6]
1979 7 488 [7]
Год Колькасць
1989 12 254 [8]
1992 13 500 [3]
1996 13 600 [3]
1998 13 300 [3]
2000 13 000 [3]
2001 12 800 [3]
2002 12 250 [9]
2003 12 300 [3]
2005 11 900 [3]
Год Колькасць
2006 11 700 [3]
2007 11 500 [3]
2008 11 300 [10]
2009 11 160 [11]
2010 11 100 [3]
2011 10 700 [3]
2012 10 527 [12]
2013 10 393 [13]
2014 10 242 [14]
Год Колькасць
2015 10 168 [15]
2016 10 135 [16]
2017 9 966 [17]
2018 9 793 [18]
2019 9 538 [19]
2020 9 357 [20]
2021 9 528 [21]
2024 9 086 [1]

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsxРосстат, 2024.
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.MojGorod.ru/smolensk_obl/dorogobuzh/index.html
  4. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  5. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  9. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  10. http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
  11. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  12. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  13. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  14. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  17. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  18. Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
  19. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  20. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  21. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx

Спасылкі

правіць
  NODES