Дарт Вэйдэр
Дарт Вэйдэр (англ.: Darth Vader) — галоўны персанаж выдуманага сусвету «Зорных войнаў». На працягу ўсяго фільму гледачы назіраюць эвалюцыю асобы Энакіна Скайуокера з яго дзяцінства на Татуіне да смерці на другой Зорцы смерці. Дарт Вэйдэр — гэта, пэўна, самы цікавы персанаж у фільме: па-першае, яго грала найбольшая колькасць розных акцёраў на працягу ўсёй кінасагі, па-другое, Дарт Вэйдэр уяўляе сабой, так бы мовіць, спалучэнне двух розных асоб: добрага і самаадданага Энакіна Скайуокера, а з другога боку ліхога і тыранічнага Дарта Вэйдэра. Асоба Вэйдэра цікавая яшчэ і тым, што гісторыя яго нараджэння нагадвае хрысціянскую гісторыю нараджэння Хрыста: як і ў выпадку Хрыста, бацькам для Энакіна з’яўляецца не чалавек, а звышнатуральная сутнасць, якая ў сусвеце «Зорных войнаў» мае назву Сіла. То бок Энакін быў народжаны не ад чалавека, а ад Сілы, і сама прырода з’яўлення прадвызначыла яго лёс: Энакіну ад нараджэння было наканава знішчыць сітхаў і аднавіць баланс Сілы ў галактыцы.
Дарт Вэйдэр | |
---|---|
Дзейнасць | Рыцар джэдай, потым Лорд сітхаў |
Родная планета | Татуін |
Раса | чалавек |
Пол | мужчына |
Рост | 185 см |
Вочы | светлыя |
Зброя | сіні, потым чырвоны светлавы меч |
Прыналежнасць | джэдай, потым сітх |
Акцёр | Джэйк Лойд у першым фільме, Хейдэн Крыстэнсен у другім і трэцім эпізодах, Дэвід Проўз у класічнай трылогіі, Себасцьян Шоу ў шостым эпізодзе без маскі |
Агучка | Джэймс Эрл Джонс |
Героя Дарта Вэйдэра прыдумаў асабіста Джордж Лукас. Існуюць розныя версіі ўтварэння імя гэтага героя. Напрыклад, Вэйдэр перакладаецца з галандскай мовы як бацька.
Біяграфія
правіцьДарт Вэйдэр не нараджаецца гэткім, ён нараджаецца Энакінам Скайуокерам — добрым хлапчуком у няволі на планеце Татуін. Маці Энакіна Шмі Скайуокер знаходзіцца ў рабстве. Энакін таксама нараджаецца як раб, але рабом сябе не лічыць. Энакін і яго маці належаць Уоту. Уота — гэта сквапны бізнесмена, бізнес якога цалкам збудаваны на гандлі старымі прыладамі для касмічных караблёў, які да ўсяго яшчэ мае вялікі ажар да азартных гульняў. Гісторыя Энакіна пачынаецца з моманту, калі на яго родную планету завітаў рыцар джэдай Квай-Гон Джын. Энакін прадбачыў прылёт джэдая ў сваіх снах. Сам Энакін з дзяцінства быў здольны да вырашэння складаных тэхнічных задачаў. Яшчэ ў маленстве ён збірае ўнікальнага дроіда C-3PO, а таксама сваю гоначную машыну. Ён мае добрую рэакцыю, бо здольны прадбачыць падзеі задоўга да іх здзяйснення. Гэтая здольнасць дапамагае яму абыйсці старога пілота Сыбулбу і перамагчы ў гонках. Такім чынам Энакін дапамагае Квай-Гону здабыць грошы на рамонт карабля. Квай-Гон заўважай здольнасці Энакіна і, праверыўшы яго кроў на наяўнасць у ёй мідыхларыянаў, вырашае забраць яго з сабой на Карусант. Квай-Гон Джын упэўнены, што Энакін як раз той, пра каго казала старажытнае вяшчунства джэдаяў. Энакін з цяжкасцю развітваецца з маці і ляціць на Карусант. На Карусанце Энакін знаёміцца з сваім будучым настаўнікам Обі-Ванам Кенобі, каралевай Падмэ Амідалай і сенатарам Палпацінам. Энакіна з цяжкасцямі прымаюць у падаваны, бо ён ужо вельмі дарослы, і самае галоўнае: ён сумуе па маці. Джэдаі ведаюць, што самота вынікае з прывязанасці, а прывязанасць — гэта шлях на Цёмны бок Сілы. Але ж нягледзячы на гэта, дазваляюць Обі-Вану вучыць Энакіна. З цягам часу Энакін прывязваецца да сенатаркі Падмэ, і яна становіцца яго адзіным каханнем у жыцці, што ў рэшце рэшт прывядзе яго на цёмны бок Сілы. Потым адбываецца шэраг падзей, якія стануць для Энакіна Скайуокера/Дарта Вэйдэра лёсавызначальнымі: смерць яго маці, якую ён прадбачыў, але не змог папярэдзіць, сны пра Падмэ і смерць самой Падмэ. Падзеі з маці, сны пра Падмэ, блізкае сяброўства з Палпацінам, непавага да Ордэна і неверагоднае жаданне любым чынам змяніць лёс іншых людзей, уратаваць іх ад смерці і заўжды падпарадкоўваць усё сваёй волі прывялі яго да сітха. У трэцім эпізодзе малады рыцар джэдай Энакін Скайуокер у памкненні ўратаваць сваю жонку Падмэ і дзяцей ад смерці падпарадкоўваецца волі Палпаціна, забівае магістра Мейс Вінду і пераходзіць на цёмны бок Сілы. Ён накіроўваецца на вулканічную планету Мустафар, дзе забівае віцэ-караля Нута Ганрэя, адлучае армію дроідаў, а потым сустракаецца з сваім былым настаўнікам Обі-Ванам.
Паміж імі адбываецца бойка, гэтая бойка з’яўляецца самай доўгай (цягнецца цягам 10 хвілін) і феерычнай ва ўсёй гісторыі «Зорных войнаў». Менавіта дзякуючы гэтаму баі Дарт Вэйдэр набыў свой класічны знешні выгляд: маску, чорны кібарг-касцюм і чорны плашч. У Вэйдэра так і не атрымліваецца ўратаваць Падмэ, і ад гэтага ён яшчэ болей пачынае злавацца на ўсіх джэдаяў, бо ўпэўнены, што гэта яны вінаватыя ў смерці яго жонкі. Дарт Вэйдэр не здолеў забіць Обі-Вана ў бойцы на Мустафары, але ў яго атрымліваецца знішчыць фізічна яго на Зорцы смерці ў чацвёртым эпізодзе.
На пачатку чацвёртага фільма Паўстанцкі альянс пры дапамозе сенатара Леі крадзе сакрэтныя планы супер зброі Імператара. Імгненная рэакцыя імперыі ні прымушае сябе доўга чакаць: Дарт Вэйдэр атакуе карабель паўстанцаў на якім ляціць Лея і бярэ ўсю каманду ў палон. Збегчы паспяваюць толькі два дроіда на выратавальнай шлюпцы, якая прызямляецца на Татуін. Падчас атакі Лея хавае планы «Зоркі смерці» у робаце R2-D2, які ўжо на планеце трапляе да дзядзькі Оўэна прыёмнага бацькі Люка і зводнага брата Энакіна. Такім чынам Люк далучаецца да паўстання. Пасля забойства імперцамі прыёмных бацькоў Люка, яго ўжо ні што не стрымлівае на Татуіне і ён разам з Обі-Ванам ляціць ратаваць Лею. Так урэшце адбываецца апошняя сустрэча Дарта Вэйдэра з Обі-Ванам Кенобі і першая сустрэча з Люкам Скайуокерам. У Вэйдэра не атрымалася спыніць паўстанцаў і апошнія здзяйсняюць атаку на Зорку смерці. У атацы ўдзельнічае Люк і ў вырашальны момант стрэлу Люка па Зорцы смерці, Дарт Вэйдэр адчувае ў ім Сіла.
Сіла
правіцьДарт Вэйдэр — гэта вельмі дужы адэпт на цёмным баку Сілы. Ягоным упадабаным метадам забойства з’яўляецца ўдушэнне сваёй ахвяры. Дарт Вэйдэр вельмі добра валодае тэлекінезам і здольны рухаць аб’екты, якія знаходзяцца на адлегласці.
Зброя
правіцьУ новай трылогіі Энакін Скайуокер валодае сінім светлавым мячом, але страчвае яго ў выніку бойкі з Обі-Ванам Кенобі ў трэцім эпізодзе. Пасля Дарт Вэйдэр мае ўжо класічны для ўсіх сітхаў чырвоны светлавы меч.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарт Вэйдэр
- Darth Vader на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны