Джон Янг
Джон Уотс Янг (англ.: John Watts Young; 24 верасня 1930, Сан-Францыска, штат Каліфорнія — 5 студзеня 2018) — астранаўт ЗША, член «другой групы астранаўтаў» і першы з іх, хто паляцеў. Спачатку другі пілот 1-га двухмеснага амерыканскага касмічнага карабля. Затым камандзір яшчэ аднаго.
Джон Янг | |
---|---|
John W. Young | |
Краіна: | ЗША |
Спецыяльнасць: | астранаўт НАСА |
Воінскае званне: | captain[d] |
Экспедыцыі: | Джэміні-3, Джэміні-10, Апалон-10, Апалон-16, STS-1, STS-9 |
Дата нараджэння: | 24 верасня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 5 студзеня 2018[4][5][…] (87 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Янг быў у другой тройцы астранаўтаў, якія выйшлі на арбіту вакол Месяца. Ён другі чалавек з трох, якія зляталі да Месяца двойчы, але першы з двух, хто пры другім візіце паспяхова высадзіўся на Месяц. Джон Янг — дзявяты астранаўт, які ступіў на паверхню Месяца і адзін з трох людзей, які кіраваў па яго паверхні месяцавым аўтамабілем. Ён першы камандзір карабля «Спэйс Шатл» STS-1. Янг — першы чалавек, які здзейсніў пяты (1981) і шосты (1983) касмічны палёт. У шостым палёце ён кіраваў першым у свеце экіпажам з шасці чалавек STS-9. Ён таксама першы і адзіны чалавек, які кіраваў касмічнымі апаратамі чатырох прынцыпова розных тыпаў — Джэміні, камандны модуль Апалона-10, месяцавы модуль Апалона-16 і Спэйс Шатл. Гэты рэкорд наўрад ці будзе пабіты, бо ў нашы дні тыпы касмічных караблёў хутка не мяняюцца. Усё гэта робіць Джона Янга чалавекам з самай яскравай і шматграннай касмічнай кар’ерай у гісторыі. Акрамя таго, ён даўжэй за ўсіх праслужыў у НАСА — 42 гады.
Адукацыя і вайсковая служба
правіцьДжон Янг скончыў Вышэйшую школу ў Арланда, Фларыда. У 1952 годзе ён з адзнакай скончыў Тэхналагічны інстытут Джорджыі і атрымаў ступень бакалаўра аэранаўтыкі. Пасля службы ў Ваенна-марскіх сілах ЗША Янг быў накіраваны ў школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў. З 1959 служыў лётчыкам-выпрабавальнікам ў ВМС.
Зноскі
- ↑ а б Янг Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ John W. Young // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.jsc.nasa.gov/Bios/htmlbios/young.html
- ↑ http://www.collectspace.com/news/news-010618a-astronaut-john-young-obituary.html
- ↑ https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2018/01/06/l-astronaute-john-young-pionnier-des-sorties-dans-l-espace-est-mort_5238368_3382.html
- ↑ https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/john-young-moon-walker-and-nasas-longest-serving-astronaut-dies-at-87/2018/01/06/5ef1d15c-f313-11e7-b390-a36dc3fa2842_story.html
Спасылкі
правіцьДжон Янг у Вікіцытатніку | |
Джон Янг на Вікісховішчы |
- Афіцыйная біяграфія НАСА (англ.)