Джуліа Ната (італ.: Giulio Natta; 26 лютага 1903, Імперыя, Італія — 2 мая 1979, Бергама, Італія) — італьянскі хімік-арганік.

Джуліа Ната
італ.: Giulio Natta
Дата нараджэння 26 лютага 1903(1903-02-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1979(1979-05-02)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт giulionatta.it (англ.)(італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замежны член Французскай акадэміі навук (1964)[5], Акадэміі навук СССР (1966)[6]. Узнагароджаны Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР (1969). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1963 года «за адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў» разам з Карлам Цыглерам.

Біяграфія

правіць

У 1924 годзе скончыў Міланскі тэхнічны ўніверсітэт; з 1925 года працаваў там жа асістэнтам. З 1927 года — прафесар агульнай хіміі. У 1933—1935 гадах — дырэктар Інстытута агульнай хіміі пры Універсітэце Павіі. У 1935—1937 гадах — дэкан фізіка-хімічнага факультэта Рымскага ўніверсітэта. З 1938 года — дырэктар інстытута прамысловай хіміі пры Міланскім тэхнічным універсітэце.

Асноўныя працы

правіць

Першыя навуковыя працы Наты былі прысвечаны вывучэнню структур цвёрдых целаў, у тым ліку структур каталізатараў і некаторых арганічных палімераў. У 1938 годзе пачаў даследаванні, звязаныя з вытворчасцю сінтэтычнага каўчука і ўпершыню ажыццявіў падзел бутадыена і бутэна-1. У 1954 годзе адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі з дапамогай каталізатараў Цыглера. У 1957 годзе дзякуючы даследаванням Наты на прамысловай ўстаноўцы атрыманы ізатактычны поліпрапілен (які выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканіны «балоння»). Вынікам іншых яго работ з’явілася стварэнне новых тыпаў эластамераў. Унёсак Наты і яго школы ў хімію палімераў складаецца ў адкрыцці новага класа палімераў з упарадкаванай структурай — стэрэарэгулярных палімераў.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Giulio Natta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Giulio Natta // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  5. Les membres du passé dont le nom commence par N (фр.)
  6. Профіль Джуліа Ната на афіцыйным сайце РАН

Спасылкі

правіць
  NODES