Дзюна (фільм, 2021)
«Дзю́на» (англ.: Dune) — амерыканскі эпічны фантастычны фільм 2021 года працы рэжысёра Дэні Вільнёва. Сцэнарый склалі Джон Спэйтс, Вільнёў і Эрык Рот. Гэта першая з запланаваных дзвюх частак адаптацыі аднайменнага рамана 1965 года Фрэнка Герберта, якая ахоплівае прыкладна першую палову кнігі. У фільме зняліся Тымаці Шаламэ, Рэбека Фергюсан, Оскар Айзек, Джош Бролін, Стэлан Скарсгард, Дэйв Батыста, Стывен Мак-Кінлі Хендэрсан, Зендэя, Дэвід Дастмолчан, Чан Чэнь, Шэран Данкан-Брустэр, Шарлота Рэмплінг, Джэйсан Мамоа і Хаўер Бардэм. Прэм’ера «Дзюны» адбылася на 78-м міжнародным кінафестывалі ў Венецыі 3 верасня 2021 года. У міжнародным пракаце фільм дэбютаваў 15 верасня 2021 года[5]. Тым не менш, выхад на кінаэкраны ў ЗША плануецца толькі 22 кастрычніка, адначасова з рэлізам на сэрвісе струменевага відэа HBO Max[6].
Дзюна | |
---|---|
англ.: Dune англ.: Dune: Part One | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], баявік, прыгодніцкі фільм, экранізацыя рамана[d] і кінафантастыка |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Legendary Pictures[d] |
Працягласць | 155 хв. |
Бюджэт | 165 000 000 $ |
Зборы | 401 847 900 $[3] і 108 327 830 $[3] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 3 верасня 2021[1] |
Наступны фільм | Дзюна: Частка другая |
IMDb | ID 1160419 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт
правіцьВысакародны дом Атрэйдэсаў кіруе дажджлівай планетай Каладан. Аднак малады сын герцага Лета (Оскар Айзек), Пол (Тымаці Шаламэ), мроіць пра пустыную планету Аракіс і яе жыхароў вольных людзей. Неўзабаве амабасадар імператару прыбывае на ў Каладан з загадам неадкладна пераехаць на Аракіс, каб усталяваць там мір і працягнуць здабычу спецыяў, неабходных дзеля забеспячэння касмічных палётаў у імперыі. Лета разумее, што гэта своеасаблівая пастка, але выконвае загад, каб не страціць гонар свайго дому. Герцаг Лета пераязджае на Аракіс разам з сям’ёй, бо чакае хітрасцей з іншых дамоў. Ён мяркуе, што імператар хоча падбухторваць дом Атрэйдэсаў да дому Харконенаў, былых кіраўнікоў Аракіса, каб аслабіць абодвух. Тым часам на планеце Гіедзі-Прайм барон Уладзімір Харконен (Стэлан Скарсгард) прыслухоўваецца да абурэння свайго пляменніка Рабана (Дэйв Батыста) на рашэнне імператару і плануе вярнуць уладу над Аракісам.
Джэсіка (Рэбека Фергюсан), маці Пола, знаёміць яго з вялебнай маці Магіям (Шарлота Рэмплінг), якая зацікавілася яго сненнямі. Яна ладзіць выпрабаванні Полу, якому даводзіцца цярпець неверагодны боль, каб даказаць, што ён кантралюе сваё цела. Магіям абвінавачвае Джэсіку ў парушэнні праграмы адбору ордэна Бенэ-Гесерыт, паводле якой праводзіцца селекцыя звышчалавека Квісак Гэдэрага, што дазволіць ордэну атрымаць усю сусветную моц. Парушаючы парадак ордэну, Джэсіка нарадзіла сына і тым самым паставіла пад пагрозу план Бенэ-Гесерыту. Пол даведваецца ад сваёй маці, што Бенэ-Гесерыт закінулі зерне веры ў прыход месіі ў мясцовае насельніцтва на планеце Аракіс, каб маніпуляваць людзьмі. Новая пакаёўка Джэсікі дае ёй нож, зроблены з зуба мясцовай жывёлы, пясковага чарвяка, і запэўнівае яе, што прыход месіі наблізіўся. Тым часам Пол аглядае сталіцу і бачыць, што найбольшай каштоўнасцю на Аракісе ёсць вада. У адзін з вечароў адбыўся замах на Пола, які здзейсніў агент Харконенаў, аднак забойства не адбылося. Тым часам Магіям сустракаецца з Уладзімірам і патрабуе ад таго, каб ён пакляўся не забіваць Джэсіку і Пола, бо яны знаходзяцца пад аховай ордэну. Пасля сыходу вялебнай маці Уладзімір дае загад усё ж забіць іх, але зрабіць гэта пад выглядам смерці з натуральных прычын.
Каб забяспечыць пастаўкі спецыяў належным чынам, Лета вырашае асабіста кантраляваць іхную вытворчасць. Дункан (Джэйсан Мамоа), адмысловы агент Атрэйдэсаў, вяртаецца з выведнай аперацыі і кажа, што вольных людзей на Аракісе нашмат больш, чым думалі Харконены. Іх лідар Стылгар (Хаўер Бардэм) патрабуе не ўмешвацца ў справы свайго народа, і Лета абяцае выканаць гэту просьбу. Падчас палёту да месца збору спецыяў герцаг ратуе рабочых ад пясковага чарвяка, прымаючы іх на борт свайго лётнага апарату. Харконены, скарыстаўшыся адсутнасцю сувязі з Аракісам, таемна высаджваюць свае войскі на планеце. Доктар Юэ (Чан Чэнь) выключае абарончы сталічны шчыт, прапускаючы ворагаў. У той жа час Юэ, ведаючы, што Уладзімір хоча ўбачыць Лета жывым, расстаўляе пастку Харконена, каб адпомсціць за сваю жонку. Юэ ўстаўляе ў герцага зуб, які вылучае атрутны газ. Харконены захопліваюць Джэсіку і Пола і адвозяць іх у пустыню, каб пакінуць іх на смерць. Дункан, змагаючыся з ворагамі, садзіцца на самалёт і адпраўляецца на пошукі Пола, беручы па дарозе імператарскага пасла Ліет-Кайнз (Шэран Данкан-Брустэр). Пол, выкарыстоўваючы гіпнатычны голас, якому яго навучыла маці, прымушае памагатых Харконенаў спыніцца ў пустыні і аддаць ім абсталяванне. Уцекачы знаходзяць паведамленне ад Юэ і пячатку Атрэйдэсаў у якасці доказу таго, што Пол цяпер ёсць кіраўніком дому. Лета выдыхае газ, які забівае яго і ўсіх навакол яго, але барон выжывае дзякуючы ахоўнаму полю.
У пустыні Пол бачыць бачанне будучай вайны, якая ахопіць увесь сусвет, што яго моцна палохае. Дункан знаходзіць Джэсіку і Пола і забірае іх да закінутай экалагічнай станцыі. Па дарозе ён кажа, што на баку Харконенаў былі сардаўкары, гэта значыць элітныя воіны імператару. Такім чынам, стала вядомым, што імператар і Уладзімір знаходзяцца ў змове. Ліет-Кайнз успамінае мінулыя планы па азеляненні Аракіса, якія аказаліся марнымі. Сардаўкары знаходзяць станцыю, але Дункан затрымлівае іх і памірае. Ліет-Кайнз паказвае шлях да самалёту, а сама ўцякае пешшу. Сардаўкары гоняцца за Полам і Джэсікай, заганяючы іх у пясковую буру. Рабан паведамляе пра гэта Уладзіміру, які вырашае, што аніхто не можа перажыць такую буру, і загадвае цяпер турбавацца толькі аб прыбытку ад здабычы спецыяў.
Пол і Джэсіка выратоўваюцца з буры і выратоўваюцца ад пясковага чарвяка ля скалаў. Іх знаходзіць група вольных людзей, іх узначальвае Стылгар. Стылгар вырашай адвесці Пола да рады вольных людзей, а Джэсіку лічыць занадта старой і вырашае як забіць. Аднак, Джэсіка дэманструе свае баявыя здольнасці, што пераконвае правадыра даць ёй прытулак. Сярод групы Пол бачыць дзяўчыну Чані (Зендэя) са сваіх сненняў. Джаміс (Бабз Алусанмокун) аспрэчвае прыём Пола ў племя і патрабуе судовага паядынку. Чані дае Паўлу нож, хоць не верыць, што малады чалавек выжыве. Пол перамагае Джаміса, але не хоча забіваць суперніка, аднак па загаду правадыра бо працягваецца, што вядзе да смерці Джаміса. Пол прымае прапанову застацца ў племені і разумее, што вольныя людзі могуць змяніць лёс усёй імперыі.
Крытыка
правіцьНа сайце агрэгата аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення 88%, заснаваны на 60 рэцэнзіях. Сярэдні рэйтынг на сэрвісе складае 7,9/10. На думку кінакрытыкаў, фільму часам цяжка ўвасобіць у жыццё грувасткі зыходны матэрыял, але гэтыя праблемы ў значнай ступені пераадольваюцца праз аб’ёмную і амбітную візуальна захапляльную адаптацыю[7]. Metacritic мае адзнаку 75 пунктаў з 100 магчымых, заснаваных на 24 крытычных водгуках, што ў цэлым сведчыць пра спрыяльнае стаўленне да фільму. Пасля прэм’еры на Венецыянскім кінафестывалі «Дзюна» атрымала ў цэлым станоўчы водгук ад рэцэнзентаў, але меркаванні некаторых крытыкаў падзяліліся[8][9]. Аднак шэраг адмоўных водгукаў лічыўся чаканым, зважаючы на гісторыю рэжысёрскіх работ Вільнёва і зыходны матэрыял[10].
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.labiennale.org/en/news/dune-denis-villeneuve-have-world-premiere-venice-film-festival
- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 24 ліпеня 2022.
- ↑ а б в г д е https://cineuropa.org/en/newsdetail/409919/
- ↑ «This week #DuneMovie begins its global roll out! Do you have your ticket yet?». Twitter.
- ↑ «Warner Bros Shuffles Fall Release Deck With 'Dune', 'Cry Macho' & 'The Many Saints Of Newark'». Deadline Hollywood.
- ↑ «Dune». Rotten Tomatoes.
- ↑ «Dune: Critics divided over Denis Villeneuve's 'dazzling' and 'boring' sci-fi adaptation». The Independent.
- ↑ «The first 'Dune' reviews are up. Here's what critics have to say». Mashable.
- ↑ «Why Dune Was Always Destined To Be A Divisive Movie». ScreenRant.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзюна (фільм, 2021)
- Афіцыйны сайт
- Дзюна (фільм, 2021) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Дзюна (фільм, 2021) на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Дзюна (фільм, 2021) на сайце «Metacritic» (англ.)