Дзёгаць
Дзёгаць — вадкі прадукт сухой перагонкі драўніны, бяросты, а таксама цвёрдага паліва — каменных і бурых вуглёў, сланцаў, торфу.
Хваёвы дзёгаць
правіцьЦёмная, густая і ліпкая вадкасць, якая атрымліваецца з хвоі. Хваёвы дзёгаць стагоддзямі выкарыстоўваўся для прасмольвання лодак, караблёў, лін і драўляных будынкаў. Вытворчасць смол з дрэва была вядома ў Старажытнай Грэцыі і, верагодна, выкарыстоўвалася ў Скандынавіі з жалезнага веку. У эпоху паруснага флоту, пачынаючы з 14-стагоддзя, — найважнейшы прадукт экспарту паўночных краін. Швецыя вывозіла 13000 барэляў дзёгцю ў 1615 і 227000 барэляў у пікавы год 1863. Вытворчасць амаль спынілася, калі драўляныя судны былі замененыя сталёвымі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).