Дом Кранаха
Дом Кранаха (англ.: Cranachhaus) — будынак злева ад двух амаль аднолькавых будынкаў эпохі Адраджэння на ўсходнім баку Рынкавай плошчы ў Веймары, акурат насупраць ратушы. У 16 стагоддзі тут жылі мастакі Лукас Кранах Старэйшы і яго сын Лукас Кранах Малодшы.
Славутасць | |
Дом Кранаха | |
---|---|
50°58′45″ пн. ш. 11°19′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Скульптар | Нікалаус Громан[d] |
Дата заснавання | 1547 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудынак, багата ўпрыгожаны калонамі, нішамі і аркамі з арнаментам, з’яўляецца будынкам эпохі Адраджэння плошчай каля 1500 м². Будаўніцтва гэтага будынка адбывалася ў 1547—1549 гг. Архітэктар — Нікалаус Громан. Прызначаўя для канцлера герцага Крысціяна Брука, які ажаніўся з Барбарай Кранах і стаў зяцем Лукаса Кранаха Старэйшага. Над правай аркай размешчаны герб мастака — крылаты змей.
Лукас Кранах Старэйшы, адзін з самых значных нямецкіх мастакоў эпохі Адраджэння, правёў у гэтым доме апошні год свайго жыцця. Мастак прыбыў у Веймар у 1552 годзе ва ўзросце 80 гадоў, заснаваў у доме майстэрню і ўзяў 2 вучняў. Нягледзячы на свой узрост, ён усё яшчэ быў актыўны і пачаў працаваць у сваёй майстэрні (гарышча пад дахам) над знакамітым трохстворкавым алтаром, які і сёння можна ўбачыць у веймарскай царкве Святых Пятра і Паўла (Хердэркірхэ). Праца была завершана ў 1555 годзе яго сынам Лукасам Кранахам Малодшым.
Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны і пазней адноўлены ў адпаведнасці з арыгіналам.
Сучаснасць
правіцьДа канца 1990-х гадоў у будынку размяшчалася галерэя Веймарскага кааператыва мастакоў. Шматгадовы старшыня кааператыва, веймарскі мастак Хорст Гаўзот, пакінуў пасаду ў 1991 годзе. Яго пераемнік, мастак Ральф Герман, узначаліў кааператыў у 1999 годзе.
Сёння ў будынку размяшчаецца «Тэатр пад скляпеннем».
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |