Дрыжыкі
Дрыжыкі — выкліканае спазмам паверхневых (скурных) крывяносных сасудаў адчуванне холаду , якое суправаджаецца мышачнай дрыготкай (галоўным чынам жавальных цягліц, затым цягліц плечавага пояса, спіны і канечнасцяў) і спазмам скурных цягліц («гусіная скура »).
Дрыжыкі | |
---|---|
МКХ-10 | R50.0 |
МКХ-9 | 780.64 |
MedlinePlus | 003091 |
MeSH | D023341 |
Прычына ўзнікнення
правіцьДрыжыкі часта ўзнікаюць пры пераахаладжэнні, а таксама ў пачатку ліхаманкі пры інфекцыях, траўмах і іншых захворваннях.
Механізм дрыжыкаў
правіцьПры дрыжыках аддача цяпла арганізмам у навакольнае асяроддзе памяншаецца, а выпрацоўка яго ўзрастае (з прычыны цягліцавых скарачэнняў), што вядзе да павышэння тэмпературы цела, пасля чаго дрыжыкі звычайна канчаюцца. Дрыжыкі бываюць і ў разгары ліхаманкі, калі тэмпература цела рэзка вагаецца. У адрозненне ад дрыжыкаў, падрыгванне, якое можа назірацца, напрыклад, пры неўрозах, — толькі суб’ектыўнае адчуванне. У здаровага чалавека дрыжыкі ўзнікаюць пры дзеянні холаду як нармальная ахоўная рэакцыя арганізма. У лёгка ўзрушваных людзей дрыжыкі могуць з’явіцца і пры моцным хваляванні або спалоху.