Дэндэра
Дэндэ́ра, таксама Данда́ра (араб. دندرة) — горад на правым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Кена.
Горад
| ||||||||||||||
Знакаміты аднайменным археалагічным помнікам — рэшткамі старажытнага горада і храмавага комплекса.
Насельніцтва (2006) — 53 109 чал.
Гісторыя
правіцьПаселішча на ўскраіне даліны Ніла і пустыні ў раёне Дэндэры ўзнікла ў дадынастычны перыяд, пра што сведчаць пахаванні, знойдзеныя археолагамі каля храмавага комплекса. Старажытныя Егіпцяне называлі гэта месца Іўнет. Мяркуецца, што яно было першасным месцам шанавання багіні Хатхор, якую ў эліністычны перыяд атаяснялі з Афрадытай.
Храмавы комплекс, што з’яўляецца галоўнай славутасцю Дэндэры, быў узведзены ў эпоху Пталемеяў і заставаўся важным рэлігійным цэнтрам у рымскі час. Пасля распаўсюджання хрысціянства тут месцілася біскупства.
З XIX стагоддзя ў Дэндэры арганізуюцца археалагічныя даследаванні. У нашы дні рэшткі храмавага комплекса прыцягваюць турыстаў.