Дэфларацыя (лац. de — выдаленне + flos, floris — кветка, маладосць, цнота) — парушэнне суцэльнасці дзявочай плявы. Звычайна адбываецца пры першым палавым акце, але часам дзявочая плява расцягваецца і застаецца непашкоджанай пасля неаднаразовых палавых актаў. Бывае дэфларацыя з нязначным крывацёкам, але нярэдкімі з'яўляюцца выпадкі, калі яго няма. Адрозніваюць поўную і няпоўную дэфларацыю. Акт дэфларацыі востра ўспрымаецца цнатлівіцай (ад панічнага страху і вусцішу да пачуцця падзякі каханаму). У норме праз 3-5 дзён пасля дэфларацыі краі парушанай дзявочай плявы загойваюцца і палавае блізкасць не выклікае балючых адчуванняў.

Літаратура

правіць
  • Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.
  NODES